Васіль Мінгалёў

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

Дыпламант міжнароднага конкурсу вакалістаў BELVBEDERE-HANS-GABOR у Вене (Аўстрыя, 1994)


Біяграфія

Будучую прафесію вызначылі заняткі вакалам у народнага артыста Беларусі З. Бабія.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па спецыяльнасці "Акадэмічнае харавое дырыжыраванне" і вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1985, клас прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова).
З 1985 па 2003 гады працаваў у Дзяржаўным музычным тэатры, дзе выконваў вядучыя партыі бягучага рэпертуара ў мюзіклах "Мая цудоўная лэдзі" Ф. Лоў, "Шклянка вады" У. Кандрусевіча, аперэтах "Вясёлая ўдава" Ф. Легара, "Марыца" І. Кальмана, "Лятучая мыш" і "Цыганскі барон" І. Штрауса, камічнай оперы "Viva la Маmmа" Г. Даніцэці,  дзіцячай оперы "Кай і Герда" С. Баневіча і інш. 
C 2003 года – саліст тэатра. 


РЭПЕРТУАР

Генрых – "Лятучая мыш"
Альфрэд – "Травіята"
Ізмаіл – "Набука"
Манрыка – "Трубадур"
Каварадосі – "Тоска"
Арлекін – "Паяцы"
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар"
Князь Галіцын і Андрэй Хаванскі – "Хаваншчына"
Хазэ, Данкайра – "Кармэн"
Сіняя Барада – “Сіняя Барада і яго жонкі”
Радамес - "Аіда"


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў у Аўстрыі, Польшчы, Францыі, Швецыі. Выступаў з духавым аркестрам "Фанфары Беларусі" у Велікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Чэхіі.


 

Партнёры