Оперная трупа

Алена Бундзелева


Біяграфія

У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі СССР прафесара Т. Ніжнікавай).

З 1994 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.

У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Мае надзвычай багаты рэпертуар, які ўключае ў сябе сольныя партыі ў араторыях і кантатах, рамансы і песні, творы духоўнай музыкі. Удзельнічала ў вакальных канцэртах на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама канцэртных праграмах творчага калектыву “Беларуская капэла”.


РЭПЕРТУАР

Котка - "Кошкін дом" П. Вальдгардта
Іда – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Графіня - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Ліу –"Турандот" Дж. Пучыні
Чыа-Чыа-сан – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Мімі – "Багема" Дж. Пучыні
Недда – "Паяцы" Р. Леанкавала
Мікаэла - "Кармэн" Ж. Бізэ
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Другая дама, Паміна – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Палавецкая дзяўчына – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Царэўна Ненаглядная Краса – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Ксенія – "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Кобі - "Візіт дамы" С. Картэса
Яноўская – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Алена Іванаўна Папова – "Мядзведзь" С. Картэса
Грэтхен - "Фауст" А. Г. Радзівіла


ГАСТРОЛІ

Прымала ўдзел у канцэртнай праграме, складзенай з музычных твораў М. К. Агінскага, якая прагучала ў рамках канферэнцыі “Беларускі гуманіст Францыск Скарына” (Прага, 1996 г.). 

Выступала ў Швецыі з праграмамі духоўнай музыкі, удзельнічала ў форуме па культурным супрацоўніцтве "Solingen-Minsk" (Германія).

У 2001 годзе гастралявала з камерным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у Швецыі з праграмай класічнай музыкі. У 2004 годзе прыняла ўдзел у фестывалі опернай музыкі "Барток + Чайкоўскі" ў Мішкальцы (Венгрыя).

У верасні 2006 года на VIII Міжнародным фестывалі танца і музыкі ў Бангкоку (Тайланд) выканала ролю Мімі ў оперы Дж.Пучыні "Багема". У складзе опернай трупы тэатра гастралявала ў Іспаніі і Германіі.

У 2015 годзе выканала партыю Чыо-чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні) на сцэне Азербайджанскага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.

У складзе опернай трупы тэатра гастралявала ў Іспаніі і Германіі.