Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

.

Калаф – Ільгам Валіеў

 

 

«Бліскучы Калаф – Ільгам Валіеў – заваражыў усю глядзельную залу сваім дзіўным голасам і неверагоднымі эмоцыямі, прачулымі на ўсе сто адсоткаў...»


Роўна год таму - у маі 2023-га саліст Башкірскага тэатра оперы і балета, народны артыст Рэспублікі Татарстан і Рэспублікі Башкартастан Ільгам Валіеў дэбютаваў на беларускай сцэне. Ён прыняў удзел у нашай пастаноўцы оперы Дж.Пучыні «Турандот». І вось 2 мая спявак зноў у Мінску, і зноў выйдзе на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў вобразе Калафа ў апошнім творы генія Пучыні.


«Калафам–Валіевым заслухаўся з самай першай ноты. Пранізліва і вельмі прыгожа… Пад такіх выканаўцаў трэба падладжваць планы, такія спектаклі трэба лавіць!» - пішуць пра Валіева.


Каніа («Паяцы» Р.Леонкавала), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Манрыка («Трубадур» Дж.Вердзі), Фаўст («Фаўст» Ш.Гуна), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Каварадосі («Таска» Дж.Пучыні), Эрык («Лятучы галандзец» Р.Вагнера ), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага) – гэтыя і многія іншыя партыі Валіеў з поспехам выконваў на сцэнах Екацярынбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (2010–2016гг.) і Башкірскай оперы, салістам якой ён зараз з'яўляецца. Артыст узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй журы расійскага тэатральнага фестывалю "Залатая маска" - за выкананне партыі Прынца ў оперы "Каханне да трох апельсінаў" С. Пракоф'ева. Ён часты госць многіх вядомых тэатраў Расіі - у Маскве, Казані, Пермі, Чэлябінску.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры