Андрэй Іваноў


Біяграфія

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: у 2004 г. – па спецыяльнасці "харавое дырыжыраванне" (клас дацэнта Л.Шымановіч), у 2008 г. – па спецыяльнасці "оперна-сімфанічнае дырыжыраванне" (клас дацэнта П.Вандзілоўскага). З 2001 па 2005 гг. навучаўся на вакальнай кафедры (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь М.Зданевіча).

У 2006 г. – стажор, у 2007 г. – асістэнт галоўнага дырыжора, з 2008 г. – дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе стажыраваўся ў Дзяржаўным акадэмічным Марыінскім тэатры пад кіраўніцтвам В.Гергіева.

З 2017 года – галоўны дырыжор Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра.

 

 

 


РЭПЕРТУАР

Дырыжор-пастаноўшчык спектакляў: "Чалавечы голас" Ф.Пуленка, "Тэлефон" Дж.Меноці, "Служанка-паненка" Дж.Пергалезі, "Капельмайстар" Д.Чымароза, "Віні-Пух і ўсе, усе, усе..." В.Пятровай, "Каханне і смерць" П.Бюльбюль аглы.

Прымаў удзел у пастаноўках спектакляў:
"Трубадур", "Макбет" Дж.Вердзі, "Турандот", "Джані Скікі" Дж.Пучыні, "Паяцы" Р.Леанкавала, "Лятучы галандзец" Р.Вагнера, "Сельскі гонар" П.Масканьі, "Хаваншчына" М.Мусаргскага, "Снягурачка", "Моцарт і Сальеры", "Кашчэй Бессмяротны", "Шэхеразада" М.Рымскага-Корсакава, "Алека" С.Рахманінава, "Цар Эдып", "Жар-птушка" І.Стравінскага, "Сівая легенда "Д.Смольскага, "Сіняя Барада і Яго жонкі" В.Капыцько, "Кававая кантата" І.С.Баха, "Церам-Церамок" І.Польскага, "Жызэль" А.Адана, "Сем прыгажунь" К.Караева, "Тамар" М.Балакірава, "Папялушка" С.Пракоф'ева, "Вітаўт" В.Кузняцова, "Лауренсія" А.Крэйна.

Падрыхтаваў шэраг праграм з сімфанічным аркестрам, хорам і салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Прымае актыўны ўдзел у творчых праектах тэатра, такіх як: "Вялікі навагодні Баль у Вялікім тэатры", "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў", "Балетнае лета ў Вялікім", "Мінскі міжнародны Калядны оперны форум".

У рэпертуары таксама: оперы – "Тоска" Дж.Пучыні, "Кармэн" Ж.Бізэ, "Дон Жуан", "Вяселле Фігара" В.А.Моцарта, "Пікавая дама", "Іаланта" П.Чайкоўскага, "Чароўная музыка" М.Мінкова, "Кот у ботах" Ц.Кюі; балеты – "Карсар" А.Адана, "Эсмеральда" Ц.Пуні, "Дон Кіхот" Л.Мінкуса, "Трыстан і Ізольда" Р.Вагнера, "Шапэніяна" Ф.Шапэна, "Балеро" М.Равеля, "Марная засцярога" Л.Герольда, "Спячая прыгажуня", "Лебядзінае возера", "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага, "Стварэнне свету" А.Петрова, "Чыпаліна" К.Хачатурана, "Беласнежка і сем гномаў" Б.Паўлоўскага, "Тры парасяці" С.Кібіравай.

З 2005 г. – выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дырыжор-пастаноўшчык спектакляў опернай студыі акадэміі: "Багема", "Мадам Батэрфляй" Дж.Пучыні, "Травіята" Дж.Вердзі, "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага, "Любоўны напой" Г.Даніцэці, "Царская нявеста" М.Рымскага-Корсакава.

З 2012 года – мастацкі кіраўнік і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у міжнародных фестывалях, рэалізуе буйныя сацыяльна значныя праекты, такія як "Студэнты Акадэміі музыкі – моладзі Беларусі", "Дакрананне".


ГАСТРОЛІ

Гастраліраваў у Італіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Казахстане, Эстоніі, Латвіі, Азербайджане, Іспаніі, Польшчы і Расіі.