Большой театр Беларуси

 

21 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Макбэт

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

Ігар Артамонаў


Біяграфія

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа. З 1994 года – артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат балетнай прэміі "Філіп Морыс Дэбют" за выкананне партыі Дзіметрыўса ў балеце "Сон у летнюю ноч" на музыку Ф.Мендэльсона. Вядучы майстар сцэны.
Прафесіяналізм, высакароднасць, унутраная стрыманасць, элегантнасць, інтэлектуальнасць, змястоўнасць – характэрныя асаблівасці творчай манеры Ігара Артамонава. Дзякуючы выдатнай тэхніцы, вытанчанай пластыцы, высокай выканальніцкай культуры, выдатным якасцям партнёра саліст з'яўляецца незаменным выканаўцам партый у балетах класічнага рэпертуару.Удумлівасць, сур'ёзнасць, няспынны творчы пошук, імкненне да дасканальнага выканання кожнай партыі дазволілі Ігару Артамонаву досыць хутка перайсці з кардэбалета ў вядучыя салісты балета. З першых крокаў яго творчага шляху ў тэатры салісту даручаліся найбольш складаныя партыі.
Бездакорнае пачуццё стылю і эпохі, выдатнае акцёрскае майстэрства, цудоўная тэхніка, яркая індывідуальнасць і непаўторнасць гэтых партый канчатковага зацвердзілі Ігара Артамонава ў статусе прызнанага прэм'ера беларускага балета.

Сёння Ігар Артамонаў – прафесіянал, якому ў роўнай меры даступныя і класічны і сучасны харэаграфічны рэпертуар. Саліст старанна працуе над удасканаленнем свайго майстэрства. Сапраўднымі падзеямі тэатральных сезонаў 2010-2011 і 2011-2012 гг. сталі выкананыя Ігарам Артамонавым партыі Джэймса ("Сільфіда" Х.Левенсхольда) і Бацькі ("Анюта" на музыку В.Гаўрыліна).


РЭПЕРТУАР

Іспанскі танец і Па-дэ-труа - "Лебядзінае возера"
Сіняя птушка - "Спячая прыгажуня"
Іспанскі танец - "Шчаўкунчык" П.Чайкоўскага
Па-дэ-дэ - "Жызэль" А.Адана і інш.
Найвышэйшымі дасягненнямі Ігара Артамонава сталі створаныя ў розныя гады:
Рамэо, Прынц - "Рамэо і Джульета", "Папялушка" С.Пракоф'ева
Крас - "Спартак" А.Хачатурана
Інквізітар - "Легенда аб Уленшпігелі" Я.Глебава
П'ер Грэнгуар - "Эсмеральда" Ц.Пуні
Паэт - "Карміна Бурана" К.Орфа
Юнак - "Балеро" М.Равеля
Банка - "Макбет" В.Кузняцова
Альберт, Конрад - "Жызэль", "Карсар" А.Адана
Колен - "Марная засцярога" Л.Герольда
Базыль і Эспада, Салор - "Дон Кіхот", "Баядэрка" Л.Мінкуса
Саліст - "Шапэніяна" на музыку Ф.Шапэна
Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц - "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня", "Шчаўкунчык" П.Чайкоўскага
Вацлаў - "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева
Тарэра - "Кармэн-сюіта "Ж.Бізэ-Р.Шчадрына
Яраполк - "Страсці Рагнеда" А.Мдзівані
Залаты Раб - "Шехеразада" на музыку М.Рымскага-Корсакава
Вальс - "Серэнада" на музыку П.Чайкоўскага.

 

 

Партнёры