У 1997 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З 1999 года – салістка тэатра.
У 2012 годзе была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, супрацоўнічала з беларускімі кампазітарамі А. Елісеенкавым, Г. Казловай, Э. Андрэенка, Л. Захлеўным, выступае з праграмамі духоўнай музыкі.
Валодае шырокім камерным рэпертуарам. Аўтар і выканаўца цыклаў канцэртаў "Партрэты" ("Урачыстасць каларатуры", "Леанід і Эдзіт Уцёсавы", "Алена Абразцова", "Мая Крысталінская", "Аляксандр Цфасман" і інш.), сольных канцэртаў "Толькі танга", "Што ў імені табе маім?", вечар яўрэйскай музыкі "Шалом!", "Раманс учора і сёння" і інш.
Бабуля - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Трэці хлопчык - "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Паж - "Саламея" Р. Штраўса
Маддалена, Джавана – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Фенена – "Набука" Дж. Вердзі
Інэс - "Трубадур" Дж. Вердзі
Разіна - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Ч'еска – "Джані Скікі" Дж. Пучыні
Лола, Лючыя - "Сельскі гонар" П. Масканьі
Вольга, Ларына, Няня - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Лаура, Марта - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Графіня, Гувернантка, Паліна - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Канчакоўна – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Марына Мнішак – "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Кармэн – "Кармэн" Ж. Бізэ
Любаша, Дуняша - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Першы міністр – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Люцыя – "Горад майстроў" Г. Гладкова
Лель – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Віні-Пух - "Віні-Пух і ўсё, усё, усё..." В. Пятровай
Татошачка - "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Даратэя - "Viva la Mamma" Г. Даніцэці
Сузукі – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Мары - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Жаба – "Церам-церамок" І. Польскага
Выступае з праграмамі духоўнай музыкі. Гастралявала ў Бельгіі, Германіі, Італіі, Канадзе, Кітаі, ЗША і інш. У 2004 годзе ўдзельнічала ў канцэртах у Калоннай зале і Міжнародным доме музыкі ў Маскве.