Большой театр Беларуси

 

14 лiстапада 19:00 | Прэм'ера

Ганна Карэніна

балет ў 2-х дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

28 лiстапада 19:00

Гаэтана Даніцэці

Дон Паскуале

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

26 лiстапада 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Казлова Ніна Іванаўна

Загадчык опернай трупы

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь


Біяграфія

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыіі імя А.В.Луначарскага (клас М.Г.Людвіг). Пасля заканчэння, з 1972 года – салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1977 года – вядучая салістка оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 2003 – загадчык трупы салістаў оперы Вялікага тэатра. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1984).
У 2013 годзе за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры ўзнагароджана мадалем Францыска Скарыны.
Уладальніца ўнікальнага лірыка-драматычнага сапрана, выдатнага сцэнічнага абаяння і яскравага артыстычнага таленту, Ніна Казлова больш за 25 гадоў працы стварыла на сцэне тэатра надзвычай выразныя вобразы ў операх класічнага і нацыянальнага рэпертуару.


РЭПЕРТУАР

Уладальніца ўнікальнага лірыка-драматычнага сапрана, выдатнага сцэнічнага абаяння і яскравага артыстычнага таленту, Ніна Казлова больш за 25 гадоў працы стварыла на сцэне тэатра надзвычай выразныя вобразы ў операх класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Сярод іх – Дона Ганна, Керубіна, Папагена (“Дон Жуан”, “Вяселле Фігара”, “Чароўная флейта” В.А.Моцарта), Берта (“Севільскі цырульнік” Дж.Расіні), Лізавета, Леанора, Аіда і Амнерыс, Амелі, Ганна (“Дон Карлас”, “Трубадур”, “Аіда”, “Баль-маскарад”, “Набука” Дж.Вердзі), Мерсэдэс (“Кармэн” Ж.Бізэ), Чыа-Чыа-сан (“Мадам Батэрфляй” Дж.Пучыні), Джульета (“Казкі Гофмана” Ж.Афенбаха), Неда (“Паяцы” Р.Леанкарвала), Шынкарка (“Барыс Гадуноў” М.Мусаргскага), Таццяна, Ліза, Іаланта (“Яўген Анегін”, “Пікавая Дама”, “Іаланта” П.Чайкоўскага), Купава, Сабурава (“Снягурачка”, “Царская нявеста” М.Рымскага-Корсакава), Наташа Растова (“Вайна і мір” С.Пракоф’ева). Выконвала партыі ў прэм’ерных спектаклях опер сучасных беларускіх кампазітараў – Клавы (“Сцежкаю жыцця” Г.Вагнера), Кобі, Паола (“Візіт дамы”, “Джардана Бруна” С.Картэса), Ірына ("Сівая легенда" Дз.Смольскага), Наста (“Новая зямля” Ю.Семяняка), прымала ўдзел у радыёзапісах опер “Кастусь Каліноўскі” Дз.Лукаса і “Матуля Кураж” С.Картэса. А разнастайны камерны рэпертуар уключаў старадаўнія рускія рамансы, арыі з опер заходнееўрапейскіх і рускіх кампазітараў, камерна-вакальная лірыка нацыянальных аўтараў.    


 

 

Партнёры