Большой театр Беларуси

 

14 лiстапада 19:00 | Прэм'ера

Ганна Карэніна

балет ў 2-х дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

Большой театр Беларуси

 

28 лiстапада 19:00

Гаэтана Даніцэці

Дон Паскуале

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

26 лiстапада 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Юрый Траян

Мастацкі кіраўнік балета

Народны артыст Беларусі


Біяграфія

Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1968 г.). З 1968 па 1988 год – вядучы саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У 1988-89-х гадах – дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года – намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. З 2008 года – галоўны балетмайстар, з 2009 года – мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай.
Юрый Траян – пастаноўшчык балетаў "Крылы памяці" У. Кандрусевіча, "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф’ева, шматлікіх канцэртных нумароў, танцаў у кінастужках.


РЭПЕРТУАР

Юнак - "Пасля балю" Г. Вагнера
Машэка, Тыль - "Выбранніца", "Тыль Уленшпігель" Я. Глебава
Зігфрыд, Дезірэ, Прынц - "Лебядзінае возера", "Шчаўкунок", "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Жан дэ Брыен - "Раймонда" А. Глазунова
Альбер - "Жызель" А. Адана
Джэймс - "Сільфіда" Х. Левенскольда
Вацлаў - "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф’ева
Хазэ - "Кармэн-сюіта" Ж. Бізе – Р. Шчадрына
Адам - "Стварэнне свету" А. Пятрова
Паэт - "Карміна Бурана" на музыку К. Орфа
Рамэо - "Рамэо і Джульета" С. Пракоф’ева
Спартак - А. Хачатурана
"Адажыета" Г. Малера.


ГАСТРОЛІ

Гастрольная дзейнасць артыста ахоплівае больш за 80 краін, сярод якіх  дзяржавы Еўропы, Азіі і Афрыкі.


 

Партнёры