Версія для людзей са слабым зрокам
By using our website, you agree to our use of cookies.
11 сакавіка кіраваць «Лятучым галандцам» запрошаны маэстра з Германіі - Вільгельм Кайтэль, якога даўно ведае і любіць беларускі глядач.
Квартэт флейт Вялікага тэатра Беларусі ў першыя дні вясны запрашае на канцэрт "Флейты на канікулах", які адбудзецца 5 сакавіка ў Камернай зале тэатра.
1 сакавіка ў Камернай зале адбудзецца канцэрт "Вясновае рандэву", у якім прымуць удзел салісты беларускай оперы Марына Ліхашэрст, Аляксандр Краснадубскі, музыканты Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Акавіцкая і Юлія Шчарбакова.
14 сакавіка заслужаная артыстка Беларусі Алена Сало запрашае гледачоў у Камерную залу тэатра, каб падарыць сустрэчу з цудоўнай музыкай Ісаака Дунаеўскага. Спявачка разам з калегамі падрыхтавала новую праграму з цыкла "Партрэты".
19 сакавіка партыю Царыцы ночы ў оперы В.А.Моцарта "Чароўная флейта" выканае Лія Красілоўская, салістка Дзяржаўнай капэлы Масквы імя Вадзіма Судакова, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
9 лютага ў 18:15 у фае бельэтажу тэатра адкрылася выстава жывапісу Аляксандра Касцючэнкі, галоўнага мастака беларускага Вялікага. У гэты дзень яму магло б споўніцца 65 год.
Рэжысёр Галіна Галкоўская, галоўны хормайстар Ніна Ламановіч і дырыжор Юрый Караваеў рыхтуюць сапраўднае свята – 18 лютага на нашай сцэне грандыёзны канцэрт "Шэдэўры харавой опернай музыкі".
9 лютага яму магло б споўніцца 65 гадоў… Памяці галоўнага мастака тэатра Аляксандра Касцючэнкі на сцэне Вялікага – дзве знакавыя яго працы: 9 лютага опера М. Рымскага-Корсакава “Царская нявеста”, 10 лютага балет “Ганна Карэніна” на музыку П. Чайкоўскага.
7 і 28 лютага дырыжыраваць спектаклямі Вялікага тэатра Беларусі будзе Арцём Макараў, народны артыст Рэспублікі Башкартастан, галоўны дырыжор Башкірскай оперы.
28 лютага ў беларускім Вялікім нас зноў чакае сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Бурація, салістам Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, запрошаным салістам "Новай Оперы" (Масква) і Вялікага тэатра Расіі - Міхаілам Піраговым.
29 студзеня струнны квінтэт "Серэнада" і вядучыя салісты оперы прызначаюць сустрэчу дарагім гледачам у Камернай зале тэатра. Пачатак канцэрту ў 18.30.
17 студзеня ў Малой зале тэатра будуць гучаць раскошныя дуэты арфы з флейтай, трубой, валторнай, трамбонам і англійскім ражком.
Здзейсніць шпацыр па Францыі 1930-х вас запрашае духавы квінтэт салістаў Вялікага тэатра Беларусі. 31 студзеня ў Камернай зале будзе гучаць музыка французскіх кампазітараў.
8 студзеня на Вялікай сцэне будуць гучаць творы Іагана Штраўса, Франца Легара, Імрэ Кальмана і Луіджы Ардзіці.
21 снежня ў Камернай зале нас ізноў чакае канцэрт, галоўным героем якога стане басэтля. Музыкі прадставяць гледачам новую праграму - "Напярэдадні Калядаў".
З 13 па 18 снежня прыхільнікаў аднаго з самых прыгожых жанраў мастацтва Вялікі тэатр Беларусі запрашае на Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Ён пройдзе ўжо 12-ы раз.
14-ты раз у Вялікім тэатры Беларусі ў ноч на стары Новы год - з 13 на 14 студзеня - пройдзе баль! Білеты ўжо паступілі ў продаж. Расклад рэпетыцый для жадаючых стаць удзельнікамі балю - на нашым сайце.
Напярэдадні Калядаў, 24 снежня, на сцэне тэатра з'явіцца палац Снежнай каралевы - ідзе праца над казкай для ўсёй сям'і - операй С. Баневіча.
29 студзеня ў Вялікім галоўныя партыі – Жызелі і Альберта – у балеце А. Адана выканаюць маладыя салісты тэатра "Астана Опера" (Казахстан) Анастасія Заклінская і Дыяс Курмангазы.