Архiў навiн

ЧАС – ВЕРАСЕНЬ

Дарагія сябры! Любімыя гледачы!

Вось і завяршыўся 83-і тэатральны сезон у Вялікім. Вялікі вам дзякуй, што ўвесь гэты час былі з намі! Спадзяемся, што і беларускі Вялікі падарыў вам шмат выдатных вечароў, сустрэч з бліскучымі артыстамі, рэжысёрамі, музыкантамі... Мы не кажам «Бывайце!», Мы кажам «Да пабачэння!». Новы, 84-ы тэатральны сезон адкрыецца доўгачаканай прэм'ерай – вясёлай операй «Вяселле Фігара» Моцарта. І паверце, гэты шэдэўр – толькі пачатак дзіўнага падарожжа ў свет музыкі і танцаў, куды мы запрашаем усіх 4 верасня!..

Хоць да восені яшчэ два летнія і, хочацца спадзявацца, сонечных месяца, аб запаветных білетах у беларускі Вялікі варта паклапаціцца загадзя. Пра гэта добра ведаюць усе, хто любіць наш тэатр.

Бо ў верасні вас чакаюць прэм'еры, а таксама зоркі, якія заваявалі сусветныя оперныя сцэны: Надзея Кучар у ролі Марфы – у «Царскай нявесце» Рымскага-Корсакава, Аляксандр Рославец у вобразах Грэміна («Яўген Анегін» Чайкоўскага) і Базіліо («Севільскі цырульнік» Расіні), Міхаіл Ляхоцкі з Славакіі ў ролі Герцага ў «Рыгалета» Вердзі і французская артыстка Аліма Мамдзі, якая выканае партыю Кармэн у аднайменнай оперы Бізэ.

Звярніце ўвагу: у новым, 84-м тэатральным сезоне пачатак спектакляў у нядзелю пераносіцца на 18:00. Дзіцячыя пастаноўкі таксама будуць пачынацца на гадзіну раней – а 11:00 раніцы.


Выдатнага вам адпачынку! Да сустрэчы восенню!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры