Архiў навiн

Адгадайце: хто?

«Гэтая опера - адна з лепшых і найбольш арыгінальных ў Вялікім тэатры Беларусі» - пішуць музычныя крытыкі аб «Сівой легендзе» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. На сцэне ажывае Магілёў XVII стагоддзя - час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхціцаў. І ўсё ж такі гэта гісторыя - пра каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды...

У вас, нашы дарагія гледачы, ёсць магчымасць трапіць на гэты спектакль бясплатна! Варта толькі адгадаць двух оперных дзіў, якія вызначаліся ў гэтай оперы ў самай першай яе рэдакцыі ў далёкім 1978 годзе.

«Яна валодае голасам цёплага, хвалюючага тэмбру, яе адрознівае дзіўная шчырасць выканання, багатая эмацыйная самааддача» - казалі аб заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь, якая сыграла ў свой час у «Сівой легендзе» ролю Ірыны.

«Абаяльнае, узрушаючае акцёрскае майстэрства, моцны прыгожы голас» - так пісалі пра народную артыстку Беларусі, якая пераканаўча ўвасобіла на сцэне вобраз Любкі.
Такім чынам, хто ж намаляваны на фотаздымках?

Дасылайце вашы варыянты адказаў да 9 лютага (уключна) на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., з паметкай «Адгадайце хто? «Сівая легенда». Не забудзьцеся пазначыць свае імя па бацьку і нумар мабільнага тэлефона. Пераможца (яго імя мы вызначым метадам выпадковага выбару з прынцыпова правільных адказаў) адправіцца 14 лютага на оперу "Сівая легенда" ў Вялікі тэатр Беларусі.

Вынікі розыгрышу будуць вядомыя 10 лютага і апублікаваныя на афіцыйным сайце і на старонцы «Вконтакте» - vk.com/bolshoibelarus - Вялікага тэатра Беларусі. Ўладальніку запаветнага білета (на два асобы) патэлефануюць па ўказаным нумары тэлефона ў лісце.

Дарэчы, 14 лютага перад операй "Сівая легенда" - вечар беларускай музыкі і унікальная выстава аднаго дня: http://bolshoibelarus.by/rus/novosti-novye/2467-vecher-lyubvi-i-chudes.html

0
0
0
s2sdefault

Партнёры