Архiў навiн

Віншуем!

Дарагія сябры!

Віншую вас з Міжнародным днём тэатра!

З Тэатрам звязана ўсё наша жыццё,
ён – і праца, ён – і дом.
На сцэне нашага Тэатра выступалі многія выбітныя выканаўцы сучаснасці.
Але сапраўдная яго слава і гонар – гэта вы, тыя, хто кожны дзень стварае яго гісторыю.

Жадаю вам моцнага здароўя, шмат-шмат шчаслівых хвілін, гром апладысментаў і шмат усмешак удзячных гледачоў, натхнення ў творчасці і ў штодзённым служэнні мастацтву!

Няхай кожны дзень, праведзены ў нашым родным Вялікім тэатры, будзе для вас незвычайным! Усім прыхільнікам тэатра – незабыўных вечароў у велічным будынку на Траецкай гары!

Генеральны дырэктар Уладзімір Грыдзюшка

0
0
0
s2sdefault

Партнёры