Архiў навiн

Камерная зала. Пачатак

 

10 верасня ўтульная Камерная зала ім. Л.П. Аляксандраўскай адкрывае новы сезон праграмай "Шэдэўры сусветнай оперы". Выдатныя артысты - салісты Вялікага тэатра выканаюць для вас сапраўдныя оперныя "хіты".

 

Вядучыя майстры опернай сцэны, салісты, якія валодаюць яркай індывідуальнасцю, несумнеўным артыстызмам і сцэнічным абаяннем выканаюць арыі, дуэты і сцэны з самых вядомых опер. Увазе слухачоў будуць прадстаўлены «жамчужыны» – выдатныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі – ад П.І.Чайкоўскага да Дж.Пучыні і Дж.Вердзі.

 

На сцэне – заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч, Таццяна Траццяк, лаўрэаты міжнародных конкурсаў уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Пятрова, Марыя Галкіна, Марта Данусевіч, Вольга Маліноўская, Дар'я Гаражанка, Андрэй Шабеця, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Сялюцін. За раялем - лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская. Рэжысёр праграмы - Наталля Кузьмянкова.

 

Не забывайце, што час пачатку канцэртаў па выходных у 18.30!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры