Архiў навiн

Маэстра, музыку!

 

 

 

«Дырыжор - гэта знакавая фігура для любога тэатра. Столькі гадоў стаяць за пультам і заўсёды адпавядаць узроўню Вялікага - дарагога каштуе, - кажа галоўны хормайстар тэатра народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. - Мікалай Сяргеевіч - вельмі адказны і надзейны дырыжор, які спраўляецца нават з самым складаным матэрыялам. Нельга забыць яго працу над операй Дж. Вердзі «Баль-маскарад» (пастаноўка С. Штэйна). А як гучала беларуская опера А.Бандарэнкі «Князь Наваградскі»! Мікалай Сяргеевіч выступіў пастаноўшчыкам балета Р.Шчадрына «Канёк-Гарбунок». І паказаў найвышэйшы ўзровень!.. Заўсёды падцягнуты, ветлівы, добразычлівы… Яго шануюць калегі за сумленнае стаўленне да прафесіі. А гэта самае галоўнае».


Ён служыць тэатру 45 год. Менавіта служыць, таму што ставіцца да сваёй прафесіі сумленна. 21 лютага спектакль “Ілюзіі Любові” ў Вялікім прысвечаны творчаму юбілею заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь дырыжора Мікалая Калядкі. На сёння гэта апошняя праца Мікалая Сяргеевіча ў якасці пастаноўшчыка. «У нашым тэатры такога яшчэ не было - ні ў музыцы, ні на сцэне, - кажа пра спектакль маэстра. – Бо гэта зусім нечаканая музычная кампазіцыя, складзеная з музыкі трох абсалютна розных кампазітараў: Дзмітрыя Шастаковіча, Фрыдэрыка Шапэна і нашага сучасніка – беларускага кампазітара Леаніда Шырына…»


Увечары 21 лютага Мікалай Калядка выйдзе ў новым амплуа. Не толькі дырыжора. Але не будзем раскрываць інтрыгу для тых, хто балет яшчэ не бачыў…

0
0
0
s2sdefault

Партнёры