Архiў навiн

Камерная зала. Пачатак

 

4 верасня ўтульная Камерная зала ім. Л.П. Аляксандраўскай адкрывае новы сезон праграмай "Шэдэўры оперы". Выдатныя артысты - салісты Вялікага тэатра выканаюць для вас сапраўдныя оперныя "хіты".


Вядучыя майстры опернай сцэны, салісты, якія валодаюць яркай індывідуальнасцю, несумнеўным артыстызмам і сцэнічным абаяннем, выканаюць арыі з самых вядомых опер. Увазе слухачоў будуць прадстаўлены “жамчужыны” – выдатныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі – ад П.Чайкоўскага, С.Рахманінава і Р.Шчадрына да В.А. Моцарта, Дж.Расіні, Дж. Вердзі.

На сцэне – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Таццяна Траццяк, уладальнік медаля Францыска Скарыны Таццяна Пятрова, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Алена Золава, Дар'я Гаражанка, Марына Ліхашэрст, Анастасія Малевіч, Руслан Маспанаў, Кацярына Міхнавец, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Селюцін.


За раялем - лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская. Рэжысёр праграмы - Наталля Кузьмянкова. Вядучая - Вольга Кажгаліева.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры