Большой театр Беларуси

 

16 лiстапада 18:00

Рыхард Вагнер

ЛЯТУЧЫ ГАЛАНДЗЕЦ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

21 лiстапада 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

.

Балет "Вій"

 

У рамках ХХХII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – новая пастаноўка харэографа Раду Паклітару. Містычная гісторыя па матывах аповесці Мікалая Гогаля – балет «Вій».

 

Самабытны і арыгінальны «Вій» Раду Паклітару – прыпавесць аб выпрабаванні душы, веры і няверы. У новай пастаноўцы усе персанажы захаваюць свае «літаратурныя» імёны, з аўтарскіх новаўвядзенняў толькі вобраз каханай Фамы Васілісы.

 

Рэжысёрская трактоўка Раду Паклітару адрозніваецца сучаснасцю і лаканічнасцю. Аўтарскае прачытанне харэографа стане творчым пераасэнсаваннем месца дзеяння, абставінаў і учынкаў герояў. Харэограф прадставіць гісторыю, якая здарылася са студэнтам-семінарыстам Фамой Брутам, якому трэба будзе правесці некалькі начэй пры труне памерлай паненкі і ўступіць у барацьбу з целавымі спакусамі, ўнутранымі дэманамі і кашмарным Віем.

 

У адным з інтэрв'ю Раду Паклітару прызнаўся, што канчатковае рашэнне аб пастаноўцы ён прыняў пасля таго, як пачуў музычную сюіту кампазітара Аляксандра Родзіна на тэму «Вія». Паўгадзіннага твора для балетнага спектакля на две дзеі не хапіла, таму кампазітар дапісаў адсутныя нумары. Музычны матэрыял новага «Вія» запісалі ў віртуозным выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Украіны Уладзіміра Сірэнка.

 

Балет «Вій» стаў самай дарагой пастаноўкай з усіх ажыццёўленых тэатрам «Кіеў Мадэрн-балет». Візуальны акцэнт зроблены на відэапраекцыі – ЗD-спецэфекты, якія дазваляюць ствараць розны свет на сцэне. Аўтар відэакантэнту – Вольга Нікіціна.

 

Стылістычную лінію пастаноўкі падтрымліваюць арыгінальныя, у чымсьці нават эксперыментальныя, касцюмы мастака Дзмітрыя Кураты, які шырока вядомы па працы ў самых папулярных праектах канала СТБ, распрацоўцы ўбораў ўдзельнікаў ўкраінскага адбору «Еўрабачання» і ўсіх гістарычных касцюмаў нашумелага серыяла «Прыгонная». У якасці мастака па касцюмах Кураты працаваў над такімі пастаноўкамі тэатра «Кіеў Мадэрн-балет» як: «Доўгі калядны абед», «Жанчыны ў рэ міноры», «Уверх па рацэ» і «Спячая прыгажуня».

 

«Вій» Раду Паклітару – абсалютна аўтарскае прачытанне літаратурнага матэрыялу. Вы не ўбачыце там гогалеўскага Вія. Наогул нічога звыклага вы не ўбачыце.

 

Генеральны партнёр фестываля – Белвест. Сапраўдны абутак

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры