ГЕНЕРАЛЬНЫ СПОНСАР ПРАЕКТА
Пераможцы і лаўрэаты Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў розных гадоў прымуць удзел у вялікім Гала-канцэрце. Сярод удзельнікаў – прызнаныя зоркі опернай сцэны, выканаўцы, чыё ўзыходжанне на музычны Алімп адбылося, у тым ліку, дзякуючы ўдзелу ў мінскім конкурсе.
Раміз Усманаў – народны артыст Рэспублікі Узбекістан. Стаў трыумфатарам I Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў, заваяваў Гран-пры і пакарыў гледачоў і журы пранікнёным выкананнем арыі Рудольфа з «Багемы» Дж. Пучыні ў фінале конкурсу.
Уладальніца першай прэміі I Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў Марыя Шабуня стала самай маладой удзельніцай конкурсу. Марыя – запрошаная салістка Вялікага тэатра Беларусі і Гамбургскай дзяржаўнай оперы.
Валянціна Федзянёва (2 прэмія I Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў) – запрошаная салістка Вялікага тэатра Расіі, салістка тэатра «Санктъ-Петербургъ Опера», запрошаная салістка Міхайлаўскага тэатра.
Лаша Сесіташвілі – уладальнік трэцяй прэміі I Мінскага конкурсу вакалістаў. Малады грузінскі барытон – пастаянны ўдзельнік Гала-канцэртаў Мінскага Каляднага опернага форуму і канцэртаў фіналу Мінскага конкурсу вакалістаў, выканаў партыю Сільвіё ў оперы «Паяцы» Р. Леанкавало.
Гран-пры III Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў, па прызнанні самога выканаўцы, быў першым вялікім прызам у кар'еры Ціграна Аганяна. Малады тэнар з Арменіі стаў жаданым госцем на беларускай сцэне: выконваў галоўныя партыі ў пастаноўках Вялікага тэатра, пастаянны ўдзельнік Гала-канцэртаў Каляднага опернага форуму, фінальных канцэртаў мінскага вакальнага конкурсу.
Андрэй Немзер зрабіў сапраўдны фурор на Мінскім конкурсе-2016. Уладальнік рэдкага опернага голаса – контртэнар, запомніўся гледачам Фіналу конкурсу і сарваў бурныя авацыі залы пасля выканання арыі Ратміра з оперы «Руслан і Людміла» М. Глінкі.
Уладальніца трэцяй прэміі III Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў Зарына Абаева – салістка Пермскай оперы, запрошаная салістка Маскоўскага тэатра «Новая Опера» імя Я. У. Колабава, намінантка на тэатральную прэмію «Залатая Маска».
Фіналіст IV Мінскага конкурсу Саргіс Бажбеук-Мелікян павёз у Арменію Гран-пры і самыя добрыя ўражанні аб беларускай зямлі, тэатры і гледачах.
«Суперніца» армянскага басу Ксенія Бахрытдзінава заваявала другую прэмію конкурсу. Салістка Харкаўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета імя Н. Лысенка і Нацыянальнай оперы Украіны Ксенія Бахрытдзінава прадстаўляе Украіну на міжнародных фестывалю, гастралюе з сольнымі канцэртамі.
Уладальніца Гран-пры Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў 2018 Ксенія Несцярэнка вядомая прыхільнікам опернага мастацтва перамогай у тэлепраекце «Вялікая опера». У лістападзе гэтага года маладая выканаўца стала салісткай тэатра «Новая опера».
У канцэрце таксама прымуць удзел салісты опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі лаўрэаты Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў: Віктар Мендзелеў, Аляксандр Міхнюк, Маргарыта Ляўчук, Аляксандр Гелах, Марыя Галкіна, Анастасія Вахомчык.
Дырыжор – Андрэй Галанаў
ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА