Большой театр Беларуси

 

8 верасня 18:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня 19:00

Уладзімір Солтан

ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА

опера ў 2 дзеях

Надзея для двух Пятровых

 

«Гарбун, які спявае... А чаму б не?.. Па-мойму, паказаць гэты характар, з яго знешняй звыродлівасцю, смяхотнасцю і разам з тым поўны любові і пакуты, – выдатная ідэя. Менавіта з-за ўсіх гэтых своеасаблівых рыс я і абраў сюжэт. І калі адмовіцца ад іх, я не змагу працягваць далей складаць музыку...» – пісаў Вердзі, працуючы над адным з самых прыгожых сваіх твораў. 16 лютага на беларускай сцэне опера, якая нязменна ўваходзіць у топ-10 самых папулярных спектакляў свету, – «Рыгалета». Дарэчы, з дня першай пастаноўкі ў Венецыі прайшло 170 гадоў.

 

Драму аб звыродлівасці чалавечай душы сем гадоў таму паставіў у Вялікім рэжысёр Неэме Кунінгас (Эстонія). У 2014-м у інтэрв'ю Людмілы Мінкевіч для партала «СБ. Беларусь сегодня» ён прызнаваўся: «На мой погляд, да спектакляў любога часу трэба падыходзіць з адным галоўным крытэрыем –пастаноўка павінна кранаць. Калі глядач абыякавы да таго, што адбываецца на сцэне, навошта такі тэатр? Рэлакс можна атрымаць у кіно, цырку, басейне. Але ж навошта-то існуе і тэатр. Мы імкнемся да таго, каб кожны спектакль пра нешта казаў. Гэта чалавечыя лёсы, страсці, канфлікты, яркія гісторыі. Рэжысёр не павінен клапаціцца аб тым, каб стварыць нешта гэтакае, чаго ніхто ніколі не рабіў – нейкі сюрпрыз, трук, скандальны элемент, пра які адразу ўсе загавораць. Голыя людзі на сцэне, лаянка артыстаў... Чаго толькі ні прыдумлялі. І што? Усё гэта праходзілае... Можа, я рамантык і ідэаліст, аднак бачу сэнс оперы ў іншым. А калі здзіўляць, то сумленнасцю да аўтара, персанажаў, эпохі. Часам гледачы самі пачынаюць фантазіяваць і міжволі становяцца суаўтарамі спектакля: хтосьці пазнае ў чалавеку, які жыў некалькі стагоддзяў таму, суседа па пад'ездзе, хтосьці – свайго начальніка...»

 

Песенка Герцага La donna è mobile... Выконвае Павел Пятроў.

 

16 лютага загалоўную партыю ў оперы «Рыгалета» выканае народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў. «Рыгалета лічу этапнай для сябе роляй, – распавёў спявак. У гонар яго 35-гадовага творчага юбілею Вялікі тэатр дае гэты спектакль. Дарэчы, фотавыстава, на якой можна ўбачыць Уладзіміра Генадзьевіча ў знакавых для яго самога ролях, яшчэ працуе ў фае бельэтажа. – Доўга прымерваўся да гэтай партыі, перагледзеў шмат варыянтаў з рознымі выканаўцамі, каб знайсці свайго Рыгалета. І гэты пошук яшчэ працягваецца. Бо праца над роляй не сканчаецца нават пасля таго, як ты праспяваў на сцэне некалькі разоў адну і тую ж партыю. Працэс пранікнення ў вобраз і асэнсаванне ролі паходзіць ад спектакля да спектакля. Балазе, геніяльная шматгранная музыка дазваляе гэта рабіць. Таму і не бывае аднолькавых пастановак...»

 

У гэты вечар пераможца міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў «Operalia 2018» у Лісабоне, які ўзначальвае маэстра Дамінга, – Павел Пятроў зноў паўстане ў вобразе Герцага. «Спявачка свету-2015» Надзея Кучар упершыню на беларускай сцэне праспявае партыю Джыльды. За дырыжорскім пультам – маэстра Алег Лясун.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры