Большой театр Беларуси

 

8 верасня 18:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 верасня 19:00

Уладзімір Солтан

ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА

опера ў 2 дзеях

«Я любоўю цябе абдымаю...»

 

Азірнуцца назад і паглядзець на сябе сённяшняга, успомніць пра мары маладосці і паспрабаваць зразумець, якія думкі авалодваюць тваёй свядомасцю зараз, – рэжысёр Галіна Галкоўская запрашае гледачоў у малую залу тэатра на баль... жыцця. І просіць гледачоў, якія прыйдуць 24 студзеня на тэатралізаваны канцэрт «Я любоўю цябе абдымаю...», душэўна наладзіцца на прыгожы вечар.


Як прызнаецца сама рэжысёр-пастаноўшчык, яна належыць да тых, хто паўтарае Дастаеўскаму, які ў сваім рамане напісаў: «Прыгажосць выратуе свет». «Я люблю прыгажосць пачуццяў, адносін, учынкаў, намераў. Гэта асабліва важна ў наш час, – кажа Галіна Галкоўская, уладальніца медаля Францыска Скарыны. – Свой шлях у творчасці праходжу так, каб глядач цягнуўся за выдатным, як бы прыўздымаўся на дыбачках, слухаючы высокае мастацтва. І змяняць гэтаму прынцыпу не буду. Хочацца, каб глядач настроіўся – інтэлектуальна, душэўна, маральна – на тое, што будзе адбывацца на сцэне...»


Пяць гадоў запар, пачынаючы з 2010-га, Галіна Леанідаўна распрацоўвала канцэпцыі старанавагодняга балю ў Вялікім, старалася, каб кожная праграма паглыбляла публіку ў свет выдатнай музыкі, паэзіі, гісторыі... Вось і вечар у камернай зале 24 студзеня таксама ператворыцца ў баль... «Кожны твор прагучыць нібы гісторыя жыцця, ўбачаная або расказаная на балі, – працягвае Галіна Галкоўская. – Успомніце, як марыла пра свой першы баль Наташа Растова, якія ўскладала на яго надзеі. Але тут можна сустрэць і прымудронага вопытам чалавека, які глядзіць на захапленні і чаканні юных асоб з вядомай доляй скепсісу. У каго-то ў вачах – радасць і шчасце ад таго, што многае яшчэ наперадзе. У кагосьці – расчараванне і горкае разуменне, што надзеям спраўдзіцца, нажаль, не наканавана. Зазірне сюды і валацуга, і заўсёднік баляў, і аматар паастрыць... Смешныя, пацешныя, рамантычныя, драматычныя – самыя розныя гісторыі тут будуць адбывацца... Мне падабаецца гістарычны перыяд мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў – ўзаемаадносіны людзей, культура, этыкет, адзенне, атмасфера гэтага часу. Буду звяртацца менавіта да яго...»


Музычнае напаўненне канцэрту сапраўды ўнікальнае – беларускія рамансы і выдатныя пераклады рускіх рамансаў на беларускую мову (напрыклад, Лідзіі Андрэевай), большасць з якіх не гучалі ў сценах Вялікага тэатра. Але, як абяцае Галкоўская, рамансы будуць папярэднічаць і цудоўным вершам беларускіх паэтаў – як класікаў, так і сучасных аўтараў.


Ведаючы Галіну Леанідаўну, можна нават не сумнявацца, што яна абавязкова створыць атмасферу самага сапраўднага балю нават у малой зале, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці невялікай аўдыторыі. І хоць рэжысёр не адкрывае ўсіх карт, яна прызналася, што ў гледачоў паўстане адчуванне прысутнасці паўнаважкага аркестра, хоць за раялем будзе толькі Ірына Целяпнёва, дыпламант міжнародных конкурсаў і фестываляў.


Нельга не сказаць пра любімых спевакоў, якія стануць галоўнымі героямі гэтага вечара. У канцэрце прымуць удзел народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна, Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысты рэспублікі Алена Бундзелева, Алена Шведава, Алег Мельнікаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Акініна, Таццяна Гаўрылава, Алена Золава, Таццяна Пятрова, Ганна Гур'ева, Інна Русіноўская, Юрый Гарадзецкі, Ілля Сільчукоў, Аляксей Мікуцель, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Мацюшонак, Васіль Мінгалёў, Андрэй Кліпо, Сяргей Лазарэвіч, Аляксандр Жукаў, Марына Аксёнцова.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры