Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Герман і Графіня з Пецярбурга

 

 

 

19 красавіка ўпершыню на галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачуем гасцей з Санкт-Пецярбурга – Міхаіла Векуа з Марыінскага і Алесю Пятрову з Міхайлаўскага тэатраў. Артысты выйдуць у партыях Германа і Графіні ў оперы П. І. Чайкоўскага "Пікавая дама".

 

 

Дыпламант XIX Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (Чэлябінск-2001) тэнар Міхаіл Векуа нарадзіўся ў горадзе Ачамчыра (Абхазія). У 2004 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага, а ў 2007-м - аспірантуру кансерваторыі (клас Аляксея Мартынава). З 2002 па 2011 год быў салістам Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі. У 2012-м дэбютаваў у Марыінскім тэатры, выканаўшы партыю Логе ў «Золаце Рэйна». З 2013 года - саліст опернай трупы Марыінкі. На гэтай сцэне ён выканаў вядучыя тэнаравыя партыі: Альфрэда ("Травіята" Дж. Вердзі), Фаўста ("Фаўст" Ш. Гуно), Хазэ ("Кармэн" Ж. Бізэ), Самсона ("Самсон і Даліла" К. Сен-Санса), Каніа («Паяцы» Р. Леанкавала), Радамеса («Аіда» Дж. Вердзі) і многія іншыя. Міхаіл Векуа выканаў партыю Зігмунда ў «Валькірыі» Р. Вагнера пад кіраўніцтвам Кента Нагана ў Канцэртнай зале імя П. І. Чайкоўскага (2010), а таксама на гастролях трупы Марыінскага тэатра – партыю Зігфрыда ў аднайменнай оперы ў Бірмінгеме (2014), партыю Логе ў «Золаце Рэйна» на Эдынбургскім міжнародным фестывалі (2016) і ў Канцэртнай зале імя П. І. Чайкоўскага (2017); партыі Зігфрыда («Зігфрыд»), Зігмунда, Логу (2018) і Парсіфаля (2019) – у Парыжскай філармоніі. Артыст - удзельнік амерыканскай прэм'еры оперы "Арэстэя" Танеева, у якой выканаў партыю Арэста (2013, Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў імя Рычарда Фішэра (Бард-каледж, штат Нью-Ёрк). Векуа выступаў у Вялікай і Малой залах Маскоўскай кансерваторыі і Санкт-Пецярбургскай філармоніі, у Гербавай зале Эрмітажа, удзельнічаў у Шаляпінскім фестывалі ў Казані, спяваў на сцэне барселонскага тэатра "Лісеа" і ў "Метрапалітэн-оперы", а таксама ў Італіі, Германіі, Нарвегіі, Нідэрландах, Аўстрыі, на Кіпры, у Эстоніі, Літве, Паўночнай і Паўднёвай Карэі, Кітаі, Узбекістане, Украіне і Казахстане.

 Экскурсии и фотосессии

"Міхаіл лічыць, што ў оперы сёння акцёрскае выкананне нават больш жывое, чым у драматычных спектаклях - і сам пераканаўча пацвярджае гэтую тэзу яркай акцёрскай ігрой на працягу ўсяго дзеяння" - пішуць крытыкі пра Германа Векуа. Пад стаць такому эмацыйнаму Герману і Графіня. 19 красавіка пачуем у гэтай партыі лаўрэата прэстыжных міжнародных конкурсаў, фіналістку конкурсу Бі-бі-сі "Спявак свету" Алесю Пятрову. Яна скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя Н. А. Рымскага-Корсакава ў 2008 годзе (клас Ірыны Багачовай). У рэпертуары спявачкі партыі Марфы («Хаваншчына» М. П. Мусаргскага), Канчакоўны («Князь Ігар» А. П. Барадзіна), Леля («Снягурачка» Н. А. Рымскага-Корсакава), Вольгі («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Паліны, Графіні («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Іааны («Арлеанская дзева» П. І. Чайкоўскага), Маддалены («Рыгалета» Дж. Вердзі), Ульрыкі («Баль-маскарад » Дж. Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Любашы («Царская нявеста» Н. А. Рымскага-Корсакава) і інш. «Метрапалітэн-опера», Цюрыхская і Гамбургская оперы, Вялікі тэатр Расіі, мадрыдскі тэатр "Рэал", барселонскі "Лісеа", фестываль "Арэна ды Верона", Марыінскі і які стаў для спявачкі родным Міхайлаўскі - гледачы ўсіх гэтых сусветна вядомых пляцовак былі заваяваны голасам Пятровай. Беларускі глядач таксама апладзіраваў спявачцы: разам з салісткай оперы нашага тэатра Марыяй Галкінай Алеся выступала на сцэне Камернай залы Вялікага тэатра з канцэртам, у якім гучала руская вакальная музыка. А на сцэне КЗ Верхні горад (ізноў жа разам з Галкінай) выконвала знакамітыя арыі з не меней вядомых опер. І вось Алеся Пятрова ўпершыню выйдзе ўжо на галоўную сцэну Вялікага тэатра Беларусі.

 

Дадамо, што галоўныя партыі ўвечары 19 красавіка таксама выканаюць: Марыя Галкіна (Ліза), Станіслаў Трыфанаў (Томскі), Аксана Волкава (Паліна), Дыяна Трыфанава (Прылепа), Аляксандр Краснадубскі (Князь Ялецкі), Аляксандр Гелах (Чэкалінскі), Аляксандр Кеда (Сурын), Віктар Мендзелеў (Чапліцкі). Дырыжор - Алег Лясун.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры