Большой театр Беларуси

 

11 лютага 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 лютага 19:00

Дзмітрый Смольскі

Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

Вечар аднаактовых балетаў 

15 лютага 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"ТАНЦЫ"

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

19 лютага 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

3 сакавiка 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Сустрэча ветэранаў сцэны

 

Усмешкі, абдымкі, смех, слёзы... У Гобеленавай зале прайшла вечарына сустрэчы кіраўніцтва Вялікага тэатра Беларусі з ветэранамі сцэны. Легендарныя салісты оперы і балета – народныя артысты Беларусі Наталля Руднева, Наталля Фадзеева, Інэса Душкевіч, Уладзімір Экнадыёсаў, Віктар Саркісьян, Юрый Траян, заслужаныя артысты рэспублікі Аляксандр Фурман, Аляксандр Мартынаў, Мікалай Майсеенка, Міхаіл Жылюк, хормайстар Галіна Луцэвіч, канцэртмайстар Таццяна Іванова, а таксама артысты аркестра, хору, асвятляльнікі і рэквізітары - людзі, якія служылі мастацтву доўгія гады, служылі аддана і самаахвярна, прыйшлі ў тэатр, каб сустрэцца, пагутарыць, успомніць пацешныя гісторыі са свайго тэатральнага жыцця і. .. прыняць удзел у рэпетыцыі Святочнага гала-канцэрта, які пройдзе заўтра ў гонар 90-гадовага юбілею беларускага Вялікага. Так, адзін з сюрпрызаў праграмы - шэсце ветэранаў сцэны.

Вельмі цёплыя словы ў адрас артыстаў, якія сваёй працай і талентам стваралі гісторыю гэтага тэатра, сказалі генеральны дырэктар Кацярына Дулава і мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар'еў. На сустрэчы таксама прысутнічалі галоўны хормайстар Ніна Ламановіч, загадчыкі трупай оперы - Анастасія Масквіна і балета - Таццяна Шаметавец, а таксама загадчык трупы аркестра Дзмітрый Гарбачук.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры