Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Герман – Міхаіл Пірагоў

 

 

«...Калі дайшоў да смерці Германа і заключнага хору, мне да таго стала шкада Германа, што я раптам пачаў моцна плакаць <...> Аказваецца, што Герман не быў для мяне толькі падставай пісаць тую ці іншую музыку, а ўвесь час жывым чалавекам...» – пісаў Пётр Чайкоўскі брату Мадэсту. 2 сакавіка на нашай сцэне трагічны оперны шэдэўр Чайкоўскага – містычная драма “Пікавая дама”, адзін з найвялікшых твораў кампазітара.

Хаця спачатку сюжэт пушкінскай «Пікавай дамы» не вельмі зацікавіў Чайкоўскага. Але з часам гэтая навэла ўсё больш авалодвала яго ўяўленнем. Сачыненне было пачата ў Фларэнцыі 19 лютага 1890 года. Опера стваралася, па словах кампазітара, «з самазабыццём і асалодай» і была скончаная ў вельмі кароткі тэрмін - сорак чатыры дні. Прэм'ера адбылася ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры 7 (19) снежня 1890 года і мела вялікі поспех. Увогуле, нічога не змянілася і зараз…

2 сакавіка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - містычная драма П.Чайкоўскага "Пікавая дама". У партыі Германа зноў пачуем саліста Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Міхаіла Пірагова.

«У маім уяўленні Герман – адчайны і некантралюемы чалавек, які паддаўся сваёй слабасці, жаданню выйграць у што б там ні стала. І гэты згубны запал атрымаў над ім перамогу…» – кажа заслужаны артыст Рэспублікі Бурація, лаўрэат расійскай нацыянальнай прэміі «Залатая маска» Міхаіл Пірагоў.

А крытыкі пра Германа-Пірагова пішуць: «Да ўвасаблення апантанай неразважлівасці свайго персанажа Міхаіл Пірагоў падышоў у поўным узбраенні майстэрства, якім валодае на сённяшні дзень, і гэта вельмі і вельмі высокі, сапраўды музычны ўзровень. Вакальны драматызм, які прад'яўляецца да партыі Германа – гэта, кажучы мовай матэматыкі, умова для яе інтэрпрэтацыі неабходная, але не дастатковая. Пра вакальны драматызм мы гаворым у дачыненні да оперы, і, пры безумоўнай наяўнасці такога, дастатковым для выканаўцы з'яўляецца музычнасць і абсалютна яснае музычнае адчуванне стылю музыкі. У творчым арсенале Міхаіла Пірагова і тое, і іншае ёсць… Спявак не стаіць на месцы, а ўвесь час расце, рухаецца наперад, развіваючы свае прафесійныя кампетэнцыі – як музычна-тэхнічныя, так і артыстычныя. Сцэнічныя паводзіны спевака сталі больш разняволенымі і свабоднымі, і яго Герману верыш па Станіслаўскім не толькі як музыку-спеваку, але і як артысту, які нясе са сцэны ў глядзельны свой унутраны свет, сваю інтэлектуальнасць і сваё, калі хочаце, псіхалагічна суб'ектнае напаўненне архетыпу гэтай вялікай опернай ролі…»

(Тэатральны крытык Ігар Карабін для Belcanto.ru)

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры