Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж.
З 1997 года працуе ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балеты Рэспублікі Беларусь.
Сірэна – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні, балетная партыя ў оперы
Озе - "Пэр Гюнт" на музыку Э. Грыга
Кітры - "Дон Кіхот" Л.Мінкуса
Адэта-Адылія – "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага
Аўрора, Фея бэзу - "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага
Марская царэўна – "Канёк-Гарбунок" Р.Шчадрына
Жызэль - "Жызэль" А.Адана
Эсмеральда – "Эсмеральда" Ц.Пуні
Медора - "Карсар" А.Адана
Нэле - "Легенда аб Уленшпігелі" Я.Глебава
Рагнеда – "Страсці (Рагнеда)" А.Мдзівані
Кармэн - "Кармэн-сюіта" Ж.Бізэ - Р.Шчадрына
Жар-птушка – "Жар-птушка" І.Стравінскага
Дзева-выбранніца – "Вясна свяшчэнная" І.Стравінскага
Каханая, Блудніца – "Карміна Бурана" К.Орфа
Ліза - "Марная засцярога" Л.Герольда
Лэдзі Макбет - "Макбет" В.Кузняцова
Фрыгія – "Спартак" А.Хачатурана
Нікія - "Баядэрка" Л.Мінкуса
Маша - "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага
Джульета – "Рамэа і Джульета" С.Пракоф'ева
Абі – "Каханне пад вязамі" на музыку С.Барбера
Зарэма – "Бахчысарайскі фантан" Б.Асаф'ева
Ізольда – "Трыстан і Ізольда" на музыку Р.Вагнера
Фея - "Папялушка" С.Пракоф'ева
Сільфіда - "Сільфіда" Х.Левенсхольда
Тамар - "Тамар" М.Балакірава
Забеіда - "Шэхеразада" М.Рымскага-Корсакава
Пахіта - "Пахіта" Л.Мінкуса
Мачыха - "Беласнежка і сем гномаў" Б.Паўлоўскага
Цёмны анёл – "Серэнада" на музыку П.Чайкоўскага
Ядвіга - "Вітаўт" В.Кузняцова
Айша - "Сем прыгажунь" К.Караева
Тальёні – "Па-дэ-катр" Ц.Пуні
Лаўрэнсія - "Лаўрэнсія" А.Крэйна
Каханая - "Маленькі Прынц" Я.Глебава
З трупай Вялікага тэатра Беларусі Вольга Гайко гастралявала ў Іспаніі, Францыі, Грэцыі, Бельгіі, Нідэрландах, Польшчы, Балгарыі, Кітаі, Егіпце, ПАР, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Вольга Гайко двойчы брала ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў спектаклях "Страсці (Рагнеда)" (2001) і "Рамэа і Джульета" (2004), паказаных у Маскве на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі.
У снежні 2005 года на адкрыцці Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы бліскуча выканала галоўную партыю ў балеце "Лебядзінае возера".
У 2007 і 2008 гадах сумесна з калектывам тэатра брала ўдзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Егіпце і Сірыі.
https://bolshoibelarus.by/bel/baletbel44.html?catid=59&id=390%3A&view=myart#sigProId1b1dd0f554