Балетная трупа

Вольга Костэль


Біяграфія

Вольга Костэль нарадзілася ў Мінску ў 1980 году. Выдатна скончыла Беларускую харэаграфічную гімназію-каледж, з 1999 па 2004 год працавала ў трупе балета Вялікага тэатра Беларусі. Стажыравалася ў знакамітай Вышэйшай школе танца Грет Палукі ў Дрэздэне (аддзяленне харэаграфіі, клас Міхаіла Дзікампа). У 2008 годзе выдатна скончыла балетмайстарскае аддзяленне Вышэйшай школы драматычных мастацтваў Эрнста Буша ў Берліне (клас прафесара Дзітмара Зайферта). Стыпендыят Генеральнага дырэктарата адукацыі і культуры Еўрапейскага Саюза.
З 2012 года – балетмайстар-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра лперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе ажыццявіла пастаноўку аднаактнага балета "Метамарфозы" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

.


ГАСТРОЛІ

Працавала з знакамітымі харэографамі, сярод якіх: Дзітмар Зайферт, Уільям Форсайт, Інга Ройлеке, Ксавьер Ле Роа, Райнхілд Хофман і інш. Сярод пастановак – балеты "Карункавая хустка каралевы" ў Нацыянальнай аперэце Дрэздэна, "Празрыстасць" на фестывалю сучасных мастацтваў у Уісце (ФРГ), "Незвычайныя падазраваныя" і "Капелія-2" для самай вядомай трупы Балгарыі "Арабеск" у Нацыянальным тэатры Сафіі, "Асцярожна - далікатнае!" на Міжнародным фестывалю харэаграфічных мастацтваў у Гёрліцэ і інш. У 2008 годзе была куратарам Усегерманскага біенале танца ў Берліне. Неаднаразова прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на міжнародных фестывалях сучаснай харэаграфіі ў Еўропе.