Аляксей Верховен

Дырыжор

лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых сімфанічных дырыжораў імя І. А. Мусіна (Расія, Кастрама, 2016)


Біяграфія

Скончыў Уфімскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў імя З. Ісмагілава па спецыяльнасці «віяланчэль» (2007) і «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне» (клас Р. Лютэра, 2010), прайшоў асістэнтуру-стажыроўку ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага (клас прафесара А. Левіна, 2009). Займаўся ў дырыжорска-стажорскай групе Моладзевага сімфанічнага аркестра Паволжа пад кіраўніцтвам А. Левіна і В. Нэймера. У 2017 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю ім. Н. А. Рымскага-Корсакава, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Ю. Сіманава і А. Цітова. Прайшоў майстар-класы Б. Вайля і В. Сінайскага. У гады навучання стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу маладых сімфанічных дырыжораў ім. І. А. Мусіна (Расія, Кастрама). Пасля заканчэння Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі асвойваў оперны рэпертуар у Міхайлаўскім тэатры пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора М. Татарнікава.


У 2007 - 2010 - галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Уфімскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 2009 годзе быў абраны на пасаду дырыжора Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Башкартастан (шляхам галасавання артыстаў). За час працы ў аркестры правёў каля 25 праграм і быў узнагароджаны ганаровай граматай міністэрства культуры Рэспублікі Башкартастан.
У 2014 годзе дэбютаваў з операй «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэатры «Мюзік-Хол».
У 2019 - 2021 - галоўны дырыжор Сімфанічнага аркестра Тальяцінскай філармоніі (Расія).
Супрацоўнічаў з вядомымі музыкантамі, сярод якіх Данііл Крамер, Граф Муржа, Іван Бяссонаў, Мікіта Барысаглебскі, Аляксандр Рам, Міхаіл Пачокін, Анастасія Кабекіна, Гайк Казазян, Мухідзін Дароўлу, Ганна Генюшэне, Канстанцін Емяльянаў, Фёдар Амосаў і інш.
З 2022 года - дырыжор Вялікага тэатра Беларусі.


 

Партнёры