мастацкае кіраўніцтва

Галоўны рэжысёр

Ганна Маторная

 

Ганна Маторная скончыла Гродзенскую дзяржаўную музычную вучэльню (аддзяленне харавога дырыжыравання, 1991) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі як харавы дыржор (1997, аспірантура – 2001) і як рэжысёр музычнага тэатра (2009, курс М. Н. Ізворскай-Елізар'евай, дыпломны спектакль – опера Г. Пёрсэла "Дыдона і Эней", оперная студыя БДАМ)..

У 1993 годзе Ганна Маторная была прынята ў харавы калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з 1997 года заняла пасаду хормайстра.

У якасці хормайстра Ганна Маторная прымала ўдзел у пастаноўцы культавай рок-оперы «Юнона і Авось» А. Рыбнікава (2002 г., сумесна з галоўным хормайстрам тэатра С. Пятровай), стала пастаноўшчыкам спектакляў «Айбаліт-2002» І. Левіна, «Бураціна BY» А. Рыбнікава, «Дон Жуан у Севільі» М. Самойлава, «Прыгоды брэменскіх музыкаў» Г. Гладкова.

У лютым 2010 года на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі быў прадстаўлены творчы праект Ганны Маторнай "Трагікамічнае прачытанне, або Камітрагічнае праспяванне оперы С. Картэса "Юбілей" (па матывах твораў А. П. Чэхава, лібрэта В. Халіпа).

 

З 2010 года з'яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога паставіла спектаклі:

2011 г. – камічная опера "Званок, або Шлюбная ноч аптэкара" Г. Даніцэці;
2012 г. – опера "Паяцы" Р. Леанкавала;
2013 г. – аперэта "Містэр Ікс" І. Кальмана;
2014 г. – аперэта "Цыганскі барон" І. Штраўса;
2014 г. – музычная казка для дзяцей і дарослых "Навагодні перапалох у казачным каралеўстве" Я. Атрашкевіч;
2015 г. – мюзікл "Мая цудоўная лэдзі" Ф. Лоў;
2016 г. – аперэта "Баль у "Савоі" П. Абрахама;
2018 г. – music-фарс "Здрасьце, я цётка Чарлі!.. (Цётка Чарлея)" О. Фельцмана;
2020 г. – музычная камедыя "Труфальдзіна з Бергамо" А. Колкера.


З 2021 г. з'яўляецца рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі.

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажыццявіла пастаноўкі опер: Ш.Гуно «Фаўст» (прэм'ера 21 лістапада 2020 г.), Ул.Солтан "Дзікае паляванне караля Стаха" (2021 г.).

З 1998 года з'яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кафедра харавога дырыжыравання). З 2010 года Ганна Маторная выкладае на кафедры опернай падрыхтоўкі БДАМ (рэжысёр-пастаноўшчык камернай камічнай оперы "Фантазія" Ул. Кур'яна, оперы "Багема" Дж. Пучыні).

 

Творчыя дасягненні:

2016 – мюзікл "Мая цудоўная лэдзі" Ф. Лоў (рэжысёр-пастаноўшчык - Ганна Маторная) - уладальнік прэміі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра" на IV Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія";
2018 – Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму "за шматгадовую плённую работу ў галіне культуры, высокую прафесійную адказнасць, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў і з нагоды Дня нараджэння тэатра";
2018 – Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета Дэпутатаў - за шматгадовую работу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і правядзенне цыкла дабрачынных мерапрыемстваў для ветэранаў вайны і працы;
2019 – Грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - за шматгадовую добрасумленную работу ў сферы культуры, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць;
2019 – Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь - за шматгадовую плённую работу і высокі прафесіяналізм;
2019 – падзяка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за ўдзел у святочнай праграме "10 адценняў музейнай ночы" ў рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" і вялікі ўклад у паспяховую рэалізацыю гэтага праекта.
Лаўрэат VI рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў 2021 годзе ў намінацыі "Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі" (опера "Фаўст").

 

Партнёры