.

мастацкае кіраўніцтва

Мастацкі кіраўнік балета

Юрый Траян

Народны артыст Беларусі

 

Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1968 г.). З 1968 па 1988 год – вядучы саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У 1988-89-х гадах – дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года – намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. З 2008 года – галоўны балетмайстар, з 2009 года – мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак ("Пасля балю" Г. Вагнера), Машэка, Тыль ("Выбранніца", "Тыль Уленшпігель" Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц ("Лебядзінае возера", "Шчаўкунок", "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен ("Раймонда" А. Глазунова), Альбер ("Жызель" А. Адана), Джэймс ("Сільфіда" Х. Левенскольда), Вацлаў ("Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф’ева), Хазэ ("Кармэн-сюіта" Ж. Бізе – Р. Шчадрына), Адам ("Стварэнне свету" А. Пятрова), Паэт ("Карміна Бурана" на музыку К. Орфа), Рамэо ("Рамэо і Джульета" С. Пракоф’ева), Спартак (А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце "Адажыета" Г. Малера.

Юрый Траян – пастаноўшчык балетаў "Крылы памяці" У. Кандрусевіча, "Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф’ева, шматлікіх канцэртных нумароў, танцаў у кінастужках. Гастрольная дзейнасць артыста ахоплівае больш за 80 краін, сярод якіх  дзяржавы Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Партнёры