Янаш Нялепа

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • дыпламант XI Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" (Магілёў, Беларусь, 2003)

Біяграфія

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1998, магістратура – 1999, клас прафесара, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова). 
З 1997 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
У 2015 г. выканаў партыю Евангеліста ў Страсцях па Мацвею І. С. Баха, у 2016 г. – партыю саліруючага тэнара ў Каляднай кантаце І. С. Баха з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь (дырыжор – А.Анісімаў)


РЭПЕРТУАР

Троль, Гаражанін, Разбойнік - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Натарыус – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Ганец - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Ганец - "Аіда" Дж. Вердзі
Ірад, Іудзей – "Саламея" Р. Штрауса
Спалета – "Тоска" Дж. Пучыні
Блінд - "Лятучая мыш" І. Штрауса
Понг, Панг – "Турандот" Дж. Пучыні
Гора – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Граф Альмавіва – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Эдуард – "Шлюбны вэксаль" Дж. Расіні
Данкайра, Рамендада – "Кармэн" Ж. Бізэ
Бепе - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Турыду - "Сельскі гонар" П. Масканьі
Альмерык - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Трыке - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Бамелій – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Раман - "Сівая легенда" Д. Смольскага
Ярошка, Дружына Галіцкага – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Андрэй Хаванскі, пад'ячы - "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Хірын – "Юбілей" С. Картэса
Пеўнік – "Церам-Церамок" І. Польскага
Таміна, Манастатас, Жрэц, Воін – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Борса – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Цар Берандзей - "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Ослік - "Віні-Пух і ўсё, усё, усё..." В. Пятровай
Спадар Фогельзанг – "Дырэктар тэатра" В. А. Моцарта
Эрык - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Чакалінскі - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Пэпэ - "Паяцы" Р. Леанкавала
Гульельма - "Viva la Mamma!" Г. Даніцэці
Бармалей - "Айбаліт" М. Марозавай
Базіліо - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Руды клоун – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Эдып - "Цар Эдып" І. Стравінскага
Партыі саліруючага тэнара ў кантатах і араторыях І.С. Баха, Г. Ф. Гендэля, В. А. Моцарта, Й. Гайдна, Л. ван Бетховена, К. Орфа і інш.


ГАСТРОЛІ

З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі.
З аркестравымі калектывамі Беларусі прыняў удзел у выкананні твораў "Карміна Бурана" К. Орфа, мес В. А. Моцарта і Й. Гайдна ў Германіі; з Калінінградскім дзяржаўным сімфанічным аркестрам (Расія) і іншымі калектывамі выканаў Страсці па Іаану І. С. Баха, рэквіемы В. А. Моцарта і Дж. Вердзі, 9-ю сімфонію Л. ван Бетховена ў Іспаніі.
У складзе ансамбля вакалістаў “The Russian Song” выступіў з канцэртамі ў Аўстрыі, Германіі (2016, 2017 г.) і Эстоніі.


 

Партнёры