Оперная трупа

Аляксей Мікуцель


Біяграфія

У 2003 годзе скончыў Баранавіцкае музычнае вучылішча (харавое дырыжыраванне). У 2003 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на аддзяленне харавога дырыжыравання. У 2006 годзе перавёўся на вакальнае аддзяленне акадэміі ў клас прафесара, народнага артыста Беларусі Пятра Рыдзігера. У 2009 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
З лютага 2010 года - саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Першай партыяй на сцэне тэатра стала роля Ізмаіла ў прэм'ернай пастаноўцы оперы "Набука" Дж.Вердзі.


РЭПЕРТУАР

Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар"
Герцаг – "Рыгалета"
Каварадосі – "Тоска"
Наработ – "Саламея"
Макдуф – "Макбет"
Альфрэд – "Травіята"
Пінкертон – "Мадам Батэрфляй"
Ізмаіл – "Набукка"
Андрэй Хаванскі – "Хаваншчына"
Берандзей – "Снягурка"
Ленскі – "Яўген Анегін"
Хазэ – "Кармэн"
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар" 
Раман – "Сівая легенда"
Лыкаў – "Царская нявеста"

 


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў на сцэне Нацыянальнай оперы «Эстонія», тэатра «Новая опера» ў Быдгашчы (Польшча) і Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. М.Джаліля (Казань, Расія).