×

Паведамленне

Sorry - this event cannot be viewed using the link provided. Its possible the item may have been updated while you have been viewing the webpage.

Оперная трупа

Тарас Прысяжнюк


Біяграфія

Тарас Прысяжнюк нарадзіўся ў Данецку. У 2012 годзе скончыў Луганскі інстытут культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». У 2014 годзе – Данецкую дзяржаўную музычную акадэмію імя С. Пракоф'ева па спецыяльнасці «акадэмічны вакал». Затым навучаўся ў магістратуры Нацыянальнай музычнай акадэміі імя П.Чайкоўскага ў Кіеве. У опернай студыі акадэміі выканаў партыю Альфрэда ў оперы "Травіята" Дж. Вердзі і партыю Ленскага ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага. У 2011-2013 г. выконваў сольныя партыі з Камерным хорам Акадэміі ў «Магніфікат», «Запале па Яну», кантатах №№10 і 147 І.С. Баха ў рамках Міжнароднай Бахаўскай акадэміі / International Bach academy. У Данецкім тэатры оперы і балета прыняў удзел у выкананні кантаты «Хусціна» Л. Рэвуцкага, оперы «Шлях Тараса» А. Рудзянскага.

З 2016 года – артыст Моладзевай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі. У 2017 годзе прыняў удзел у канцэртным выкананні оперы «Падарожжа ў Рэймс» Дж. Расіні (дырыжор Туган Сахіеў).

З 2020 году – саліст Вялікага тэатра Беларусі.

 


РЭПЕРТУАР

Гвідон - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Макдуф - "Макбет" Дж.Вердзі
Альмерык - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Свеціловіч – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Малады Фауст – "Фауст" Ш. Гуно
Раберта – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Ленскі - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Рудольф – "Багема" Дж. Пучыні
камерная вакальная музыка


ГАСТРОЛІ

2 красавіка 2026 года выступіў на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі (Масква), прыняўшы ўдзел у маштабным канцэрце "Дзве душы - адзін лёс", прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.