Пётр Чайкоўскі

Спячая прыгажуня

балет-феерыя ў 2-х дзеях з пралогам і эпілогам

Узрост 6+

Даты спектакля

Лібрэта – Марыус Петыпа, Валянцін Елізар’еў паводле казак Шарля Перо
Харэаграфія – Марыус Петыпа, народны артыст СССР i Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Пастаноўка – народны артыст СССР i Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Дырыжоры – уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў, Алег Лясун

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 6 чэрвеня 2001 года

6

Пралог

Палац казачнага караля Фларэстана. Кароль святкуе нараджэнне дачкі Аўроры.

Прыдворныя абкружаюць калыску нованароджанай. Добрыя феі прыносяць свае падарункі і выказваюць пажаданні. Убягае цырымо\u043`іймайстар Каталабют з весткай, што да палаца набліжаецца злая Фея Карабос. Яе забылі запрасіць, але яна сама прыйшла на свята. Кароль і Каралева імкнуцца ўласкавіць злую старую, але тая прадказвае: Аўрора ў сваё шаснаццацігоддзе ўколіць палец і памрэ. Караля і Каралеву ахоплівае жах. Фея Бэзу супакойвае іх: яна бярэ Аўрору пад сваю апеку і праганяе Карабос і яе асяроддзе. Кароль выдае найстражэйшы загад, які забараняе ва ўсім каралеўстве карыстацца іголкамі, шпількамі і вязальнымі пруткамі.

Першая дзея

У каралеўскім палацы пышны баль: Аўроры споўнілася 16 год. З усіх канцоў каралеўства сабраліся жаніхі, якія дамагаюцца рукі цудоўнай прынцэсы. У разгары вяселля прыходзіць старая. Яна падносіць Аўроры букет кветак. Аўрора радасна кружыць у танцы і любуецца кветкамі. Нечакана яна спыняецца, бы чымсьці ўкалола палец: у букеце апынулася спіца. Аўрора падае і губляе прытомнасць. Старая скідвае з сябе плашч – усе пазнаюць у ёй злую Фею Карабос. З’яўляецца Фея Бэзу. Па ўзмаху яе чароўнага жазла ўсё каралеўства ўпадае ў сон. Навокал вырастаюць густыя кусты бэзу.

Другая дзея

Карціна 1
Прайшло сто год. У лесе паляваў прынц Дэзірэ. Фея Бэзу выклікае вобраз цудоўнай Аўроры. Прынц пазнае ў ім тую дзяўчыну, што часта з’яўляецца яму ў марах.

Карціна 2
Палац караля Фларыстана знаходзіцца ў стане сну. Не спяць толькі Фея Карабос і яе верныя слугі. Нечакана з’яўляецца Фея Бэзу. Дэзірэ пранікае ў палац. Ён схіляецца да спячай прыгажуні і пяшчотна цалуе яе. Ад пацалунку Аўрора прачынаецца. Прачынаецца і ўсё навокал. Кароль і Каралева радасна туляць да грудзей любімую дачку. Дэзірэ просіць рукі цудоўнай Аўроры і атрымлівае згоду.

Эпілог
У палацы зноў сабраліся госці: Кароль святкуе вяселле сваёй дачкі. Добрыя феі і персанажы з казак прыйшлі павіншаваць Аўрору і Дэзірэ.

Партнёры