Шапэніянабалет у адной дзеі Рэкамендаваны ўзрост 6+ |
Даты спектакля
|
Харэаграфія – Міхаіл Фокін
Балетмайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі Таццяна Яршова
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Вокунеў
Мастак-па касцюмах – Кацярына Булгакава
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – народны артыст Беларусі Юрый Траян
Дырыжор – Юрый Караваеў
Працягласць – 35 хвілін
Прэм'ера – 21 мая 2010 года
6
Аднаактовы балет "Шапэніяна" ("Сільфіды") пастаўлены выдатным рускім балетмайстрам Міхаілам Фокіным у 1908 годзе і ўяўляе сабою вытанчаную танцавальную сюіту на музыку з фартэпіянных твораў – Паланэз А-dur, Накцюрн As-dur, Вальс Ges-dur, Мазурка C-dur, Мазурка A-dur, Прэлюд A-dur, Вальс cis-moll, Grande Valse brilliante Es-dur – польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна, інструментаваных Аляксандрам Глазуновым і Марысам Келерам.
Балетмайстар і танцоўшчык Фокін займае значнае месца ў гісторыі сусветнага балетнага мастацтва; яго аднаактовыя балеты, якія адрознівацца свежасцю і навізной харэаграфічных прыёмаў, карысталіся вялікай вядомасцю як у Расіі так і за яе межамі. Знакамітыя палавецкія пляскі з оперы "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Арагонская хота" і танцы з оперы "Руслан і Людміла" М. Глінкі, "Карнавал" на музыку Р. Шумана, "Егіпецкія ночы" А. Арэнскага і "Шапэніяна" на музыку Ф. Шапэна – шэдэўры, створаныя Фокіным у перыяд найвышэйшага росквіту яго здольнасці.
Балет "Шапэніяна" – адно з найболей таленавітых твораў харэографа. Гэта – танцавальная паэма, у сутнасці, пазбаўленая фабулы, стылізаваная ў духу лірыка-рамантычных харэаграфічных спектакляў эпохі Марыі Тальоні, названая балетмайстрам "рамантычнай мрояй". Выдатная харэаграфічная фантазія пра прыгажосць, гармонію і шчасце, дзе ажывае свет мімалётных зданяў і чароўных мрой, што нараджаюцца ў марах героя – юнака-паэта, які, па выразе Фокіна, "імкнецца да чагосьці іншага, лепшага, які жыве ў сваім уяўленні", замянілі выразную сюжэтную схему і звыклую паслядоўнасць сцэнічнага дзеяння класічнага балета.
Упершыню ў беларускім тэатры "Шапэніяна" была пастаўлена харэографам Нінай Федаравай у класічнай рэдакцыі Марыінскага тэатра і стала адным з найпапулярных спектакляў у репертуарной афішы і гастрольных турах 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя.
Аднаўленне "Шапэніяны" беларускім тэатрам у 2010 годзе – даніна юбілею вялікага польскага піяніста і кампазітара – 200 гадоў з дня нараджэння, – які шырока адзначаецца ва ўсім свеце. Творчая група і выканаўцы цяперашняй пастаноўкі паспрабавалі захаваць у гэтым спектаклі паступова знікаючыя з сучаснасці душу і эстэтыку, вытанчаны стыль, шчырасць і абаянне рамантычнага балета.