Архив новостей

“Беларускія прэм’еры”

 

Экскурсии и фотосессии

 

Дзмітрый Шабеця служыць у Вялікім тэатры Беларусі трэці сезон. І за гэты час яго творчая скарбонка папоўнілася такімі вядучымі тэнаровымі партыямі, як: Самсон («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Дубатоўк («Дзікае паляванне караля Стаха» Ул.Солтана), Раберта («Вілісы.Фатум» Дж.Пучыні), Каварадосі («Тоска» Дж. Пучыні), Генрых («Лятучая мыш» І.Штраўса), Доктар Фаўст («Фаўст» Ш.Гуно).

 

У пачатку снежня 2021 года беларускі тэнар стаў лаўрэатам 3-й прэміі Х Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў «Санкт-Пецярбург». Да гэтага, у 2015-м, ён узяў Першую прэмію Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Мастацтва XXI стагоддзя» (Украіна, Кіеў).

 

 
 

Узімку Дзмітрый Шабеця стаў дыпламантам Міжнароднага конкурсу вакалістаў – выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell’Opera-2022, які праходзіў 25-ы раз у Вялікім тэатры Расіі. З 600 прэтэндэнтаў у першы паўфінал прайшлі 120 чалавек, у другі – 52, у фінал – 12. Якраз у гэты тузін трапіў саліст беларускай оперы.

 

1 сакавіка 2022 года Дзмітрый Шабеця атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – на рэалізацыю аўтарскага праекта «Беларускія прэм'еры», які накіраваны на далейшае развіццё і папулярызацыю беларускай культуры. Канцэрты ў рамках гэтага праекту ўжо прайшлі ў Музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку, у Лідскім замку, у Музыкальным каледжы імя М.І. Глінкі, ў Маскве – Дзмітрый Шабеця разам з калегамі і сябрамі па тэатры выступаў у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Расіі, а таксама на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і на «Вечарах Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» у Нясвіжы.

 

У праграме “Беларускія прэм’еры” – творы сучасных беларускіх кампазітараў Алены Атрашкевіч, Кацярыны Гігевіч, Аліны Безенсон, Вячаслава Пяцько, Віктара Кісценя, а таксама знакамітыя рамансы Юрыя Семянякі, Уладзіміра Алоўнікава і народныя песні. Паразмаўлялі з аўтарам праекта – Дзмітрыем Шабецей напярэдадні канцэрта 5 ліпеня.

 

Што натхніла Вас на стварэнне гэтага аўтарскага праекту?

 

З чаго пачаліся «Беларускія прэм'еры»?

 

Рамансы, якія напаўняюць праграму, падбіралі асаблівым чынам?

 

Ці ўсё ж ёсць цяжкасці пры выкананні сучасных беларускіх рамансаў?

 

Ці ёсць твор, які неяк па-асабліваму Вас кранае?

 

Ужо не адзін канцэрт Вы правялі, але праграма ў Мінскім музычным каледжы імя М.І. Глінкі стала для Вас асаблівай?

 

Праект «Беларускія прэм'еры» гэта сапраўды прэм'еры?

 

Даведка

 

Дзмітрый Шабеця скончыў Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (2011), затым – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнага артыста Расіі Э. І. Пелагейчанкі), у 2018 годзе – магістратуру акадэміі. 

 

У опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаў партыі Рудольфа («Багема» Дж. Пучыні), Феранда («Так робяць усё» В.А. Моцарта), Лыкава («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ).

 

Дзмітрый Шабеця – запрошаны саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музыкальнага тэатра і заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь музыкальнай капэлы «Санорус».

 

Падрыхтавала Алена Балабановіч для газеты “Культура”. Фота: Міхась Грыдасаў

0
0
0
s2sdefault