Большой театр Беларуси
Большой театр Беларуси
Дзмітрый Смольскі
"Сівая легенда"
1978
Опера Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” была створана паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, аўтарам лібрэта выступіў сам пісьменнік. Твор был пастаўлены ўпершыню ў 1978 годзе. У склад творчай групы ўвайшлі: дырыжор Уладзімір Машэнскі, рэжысёр сямён Штэйн, мастак Юрый Тур, хормайстры Аляксей Кагадзееў, Ніна Ламановіч, балетмайстар Дзіна Арыпава. Твор дэмаснтруе сучасны падыход да класічнай оперы, які яскрава бачны як у драматургіі, у сферы сродкаў музычнай мовы, так і ў пастаноўцы.
Своеасаблівасць мастацкай задумы оперы выявілася ў наданні харэаграфчнаму элементу спецыяльнай драматургічнай і сэнсавай функцыі, якая вызначыла навізну сцэнічнага вырашэння оперы. Харэаграфія з’явілася галоўным фактарам, які характарызаваў адмоўны вобраз -- вобраз нобіляў, у той час як станоўчыя персанажы былі акахарактарызаваны з дапамогай музычна-моўных сродкаў. Так на аснове сінтэзавання і адначасовага супрацьпастаўлення двух кантрастных пачаткаў быў вырашаны галоўны канфлікт опернага твора, дзе арганічны сплаў музычнага і пазамузычнага склаў аснову драматычнага дзеяння.
За аснову пастаноўкі было ўзята не столькі супрацьстаянне светаадчуванняў, колькі ўсёпераможная сіла кахання, якая натхніла кампазітара на стварэнне оперы. Пастановачны калектыў імкнуўся падкрэсліць лірычна-псіхалагічную лінію спектакля, цесна звязаную з атрыбутамі рамантычнай оперы.
(паводле Т.Г.Мдывані)
“Сівая легенда” была пастаўлена адразу пасля заканчэння працы над партытурай. Была праведзена вялізная работа з хорам і салістамі. Кампазітар сведчыў, што ўся трупа працавала надзвычай натхнёна. Спектакль атрымаўся традыцыйным у добрым сэнсе слова - вельмі музычным, дынамічным, з развітымі харавымі сцэнамі і балетам. Цэнтральная тэма пачуццяў герояў і любові да Радзімы, выяўленая ў арыях, у якія У.Караткевіч нібыта ўкладваў уласны боль пра Беларусь, гнутка спалучалася з тэмай паўстання. Гэта не выклікала супярэчнасцяў, паколькі па-рэжысёрску было апраўдана вонкавым антуражам. Спектакль “Сівая легенда” стаў адным з самых заўважных спектакляў Вялікага тэатра Беларусі мяжы 70-80-х гадоў і этапным у творчым жыцці кожнага артыста.
Выканаўцамі вядучых партый у першай пастаноўцы оперы былі: Ірына - Ніна Казлова, Ірына Шыкунова, Раіса Прашко; Раман - Міхаіл Галкоўскі, Аляксандр Дзедзік, Уладзімір Іваноўскі; Любка - Святлана Данілюк, Тамара Пячынская, Вольга Цішына; Кізгайла - Уладзімір Генералаў, Аркадзь Саўчанка, Ігар Сарокін; Найміт - Міхаіл Дружына, Яраслаў Пятроў, Віктар Чарнабаеў.
У 1980 годзе опера была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Багатыроў, Яраслаў Вашчак, Дзмітрый Смольскі, Святлана Данілюк i iнш.

За раялем - Дзмітрый Смольскі, Яраслаў Вашчак

Іосіф Абраміс, Сямён Штэйн, Леў Лях

Праца над музычным матэрыялам. Святлана Данілюк, Дзмітрый Смольскі, Уладзімір Іваноўскі, Ларыса Талкачова

Святлана Данілюк і Дзмітрый Смольскі

Падчас рэпетыцыі. Ірына Шыкунова, Сямён Штэйн, Уладзімір Машэнскі, Дзмітрый Смольскі, Ігар Сарокін

Святлана Данілюк, Ірына Шыкунова, Дзмітрый Смольскі, Уладзімір Машэнскі

Раман - Аляксандр Дзедзік, Кізгайла - Аркадзь Саўчанка

Любка - Святлана Данілюк, Кізгайла - Уладзімір Генералаў

Любка - Наталля Руднева

Ірына - Ніна Казлова

Сцэна з пастаноўкі

Ірына - Ірына Шыкунова, Раман - Уладзімір Іваноўскі

Сцэна з оперы. Ірына - Ірына Шыкунова

Сцэна з оперы. Ірына - Ірына Шыкунова