«Міхась Падгорны» — опера ў 4-х дзеях кампазітара Яўгена Цікоцкага, прэм’ерай якой 10 мая 1939 года быў адкрыты будынак Беларускага тэатра оперы і балета.
Опера малюе жыццё беларускіх сялян у гады Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Асабістыя лёсы герояў - бедняка Міхася Падгорнага, які прайшоў вайну і стаў на рэвалюцыйны шлях, яго нявесты Марысі, сілком выдадзенай замуж за кулацкага сына Змітрака Закрэўскага,- непарыўна звязаныя з гістарычнымі падзеямі. Пад уплывам пераменаў Міхась ператвараецца ў салдата рэвалюцыі, а нясмелая, пакорлівая Марыся — у жанчыну, якая змагаецца за сваё шчасце і парывае з мужам-багацеем.
У музыцы Цікоцкага выкарыстоўваюцца інтанацыі беларускай песні, але яе музычная мова звернута не ў мінулае, а ў сучаснасць. Самы вялікі поспех оперы - партыя Марысі, якая дае ўдзячны матэрыял для артысткі (у выкананні Л. Александроўскай гэты вобраз атрымаў яркае ўвасабленне). Фігура Міхася аказалася некалькі дэкларатыўнай, рэзанёрскай; шмат ярчэй выйшаў кулак Дзмітрок. "Міхась Падгорны" адыграў прыкметную ролю ў станаўленні беларускай оперы. (А.Газенпуд)
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі опера вытрымала тры пастаноўкі, кожная з якіх прадстаўляла новую рэдакцыю твора:
1939
Прэм’ера - 10 сакавіка
Дырыжор - Міхаіл Шнейдэрман. Рэжысёр - Леанід Літвінаў. Мастак - Барус Матрунін.
1940
Прэм’ера - люты
Другая рэдакцыя оперы.
Дырыжор - Міхаіл Шнейдэрман. Рэжысёр - Павел Златагораў. Мастак - Барыс Волкаў. Хормайстар - Аляксандр Бельскі.
1957
Прэм’ера - 26 кастрычніка
Трэцяя рэдакцыя оперы.
Музычны кіраўнік - Анісім Брон. Дырыжоры - Анісім Брон і Іосіф Абраміс. Рэжысёр - Ларсы Александроўская. Мастак - Павел Масленікаў. Хормайстар - Мікалай Прысёлкаў. Балетмайстры - Сямён Дрэчын, Тамара Узунова, Юлія Хіраска.
Аўтограф партытуры оперы
Марыся - Рыта Млодэк, Ганна - Ганна Альшэўская
Марыся - Ларыса Александроўская, Міхась - Васіль Лапін
Марыся - Ларыса Александроўская, Міхась - Васіль Лапін
Перад паездкай у Маскву на Дэкаду беларускага мастацтва (1940)
Аляксандра Нікалаева, Ларыса Аляксеева, Навум Балазоўскі, Рыта Млодэк, Ларыса Александроўская, Яўген Цікоцкі, Міхаіл Дзянісаў
Сцэна з оперы, 1940 год
Сцэна з оперы, 1940 год
Леанід Літвінаў, Рыта Млодзек, Антаніна Нежданава, Мікалай Галаванаў, Міхаіл Шнейдэрман, А.Гартман
Марыся - Ніна Двінянінава, Змітрок - Анатоль Генералаў, Міхась - Герман Дзмітрыеў
Дзясяцкі - Юрый Матраеў, Анішчук - Міхаіл Зюванаў
Марыся - Тамара Шымко, Міхась - Герман Дзмітрыеў
Марыся - Тамара Шымко, Змітрок - Уладзімір Глазаў
Ігнат - Уладзімір Лубяны, Марыся - Тамара Шымко, Баба-лапатуха - Тамара Ніжнікава, Сват - Міхаіл Дружына, Змітрок - Уладзімір Глазаў
Баба-лапатуха - Тамара Ніжнікава, Сват - Міхаіл Дружына
Кампазітар Яўген Цікоцкі сярод аўтараў і выканаўцаў пастаноўкі 1957 года