Новости

Падарунак для любімых гледачоў

 

Мы вас любім, дарагія гледачы! І дорым 50% зніжку на квіткі на нацыянальную оперу Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда", якую Вялікі тэатр Беларусі пакажа 18 лютага.

Звярніце ўвагу: калі вы купляеце квіток на спектакль, вы набываеце магчымасць патрапіць дый на цудоўны вечар #Чытаемразам, які прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 18 лютага мы чакаем вас у Камернай зале тэатра а шостай гадзіне ўвечары. На малой сцэне вы ўбачыце і пачуеце даўніх добрых сяброў Вялікага: легендарную Ядзвігу Паплаўскую, зорку тэлебачання Святлану Бароўскую, паэта Андрэя Хадановіча, акторку, лідэра гурта NAKA Анастасію Шпакоўскую, тэлевядучую, аўтара шматлікіх праграм пра тэатр Наталлю Бібікаву, культурнага аглядальніка АНТ Аляксандра Мацяса, а таксама любімых артыстаў тэатра - Настассю Масквіну, Ірыну Кучынскую, Віктара Скорабагатава. У іх выкананні - выдатныя радкі беларускіх аўтараў. А ўжо а 19 гадзіне на вялікай сцэне - шэдэўр нацыянальнай оперы - спектакль "Сівая легенда", лібрэта да якога напісаў Уладзімір Караткевіч.


#чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ