Новости

Вялікі тэатр Беларусі супраць гвалту

Шаноўныя суайчыннікі!

Тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне, падобна да пажарышча. Яго дым будзе вельмі доўга пячы нашы сэрцы, бо ніякі канфлікт не можа быць вырашаны праз разбурэнне і насілле.
Розныя часы перажывала наша Айчына за сваю тысячагадовую гісторыю, не схіліла галавы ў самыя трагічныя моманты, калі драпежнікі рвалі яе на часткі. Дык няўжо мы самі знішчым адно аднаго?!
Людзі мастацтва кіруюцца ў сваім жыцці прынцыпамі, далёкімі ад ваяўнічасці. Мы спавядаем прынцыпы гуманізму, справядлівасці, ненасілля. Нашыя стрэльбы – бутафорскія, і супрацьстаянне на сцэне сканчаецца з закрыццём заслоны.
Мы разумеем, што ваяўнічае супрацьстаянне прывядзе да новых ахвяраў і разбураных чалавечых жыццяў. Хай мiр и спакой вернуцца на нашыя вулiцы! Мы – адзін народ.

 

Вялікі тэатр Беларусі

 

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ