Новости

«Музыка скрозь стагоддзі»

 

 

 

Канцэрт «Музыка скрозь стагоддзі» — гэта яркая панарама беларускай музыкі, якая прадстаўляе творы знакамітых кампазітараў розных часоў, аранжыроўкі народных песень, творы невядомых беларускіх аўтараў у сучаснай апрацоўцы. Багацце, прыгажосць і разнастайнасць народных песень і твораў беларускіх кампазітараў дапамаглі ім увайсці ў скарбніцу сусветнай музычнай культуры, узбагаціўшы яе непаўторнымі асаблівасцямі гучання і гармоніі беларускай музыкі.

У выкананні  лаўрэата  міжнародных конкурсаў інструментальнага трыа «Глорыя» (Надзея Сянькевіч, Кацярына Акавіцкая, Наталля Мурзіна) прагучаць сачыненні кампазітараў XVIII-XIX стагоддзяў Мацея Радзівіла і Міхала Клеафаса Агінскага. Беларуская музыка мінулага стагоддзя будзе прадстаўлена творамі кампазітараў Аляксея Туранкова, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Юрыя Семянякі, Рыгора Пукста, Уладзіміра Солтана, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Алега Залётнева і інш.

Маладыя салісты беларускай оперы выканаюць таксама музычныя хіты нашых сучаснікаў Леаніда Захлеўнага, Вольгі Клімашэвіч, Алены Атрашкевіч і іншых беларускіх кампазітараў і народную музыку ў аранжыроўцы сучасных аўтараў.

Гледачы пачуюць знакамітыя песні «Ты мне вясною прыснілася», «Зорка Венера», «Чараўніца», «Край прыгожых людзей», арыю Лубенскага з оперы «Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт», адажыо з балета «Маленькі прынц» і многае іншае.

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ