Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Рыгалета» адчыняе лета у Вялікім!

 

 

Гэтую оперу многія музыкі называюць самай прыгожай з усіх створаных вялікім Джузэпэ Вердзі. Сам геніяльны кампазітар лічыў, што з усіх сюжэтаў, на якія ён калі-небудзь пісаў музыку, лепшы - менавіта гэты. 2 чэрвеня на беларускай сцэне - «Рыгалета». Загалоўную партыю выканае вядомы расійскі барытон Сяргей Маскалькоў. А ў вобразах Джыльды і Герцага ўпершыню на сцэну Вялікага выйдуць нашы салісты - сапрана Маргарыта Ляўчук і тэнар Аляксей Мікуцель.

 

***
2 чэрвеня ўпершыню ў ролі Герцага на сцэне беларускага Вялікага паўстане тэнар Аляксей Мікуцель. Скончыўшы ў 2009-м Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі, беларускі тэнар выступаў на сцэне Нацыянальнай оперы «Эстонія», тэатра «Новая опера» ў Быдгашчы (Польшча) і Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. Мусы Джаліля (Казань, Расія). Артыст прыйшоў у Вялікі тэатр у 2010 годзе і даўно заваяваў сэрцы гледачоў, згуляўшы Хазэ ў «Кармэн» Ж. Бізэ, Уладзіміра Ленскага ў «Яўгеніі Анегіне» П. Чайкоўскага, Марыа Каварадосі ў «Тоске» Дж. Пучыні, Альфрэда ў «Травіяце» Дж. Вердзі, Рамана ў «Сівй легендзе» Д. Смольскага, Івана Лыкава ў «Царскай нявесце» М. Рымскага-Корсакава і інш. Як прызнаецца сам лаўрэат міжнароднага конкурсу, для артыста важная кожная партыя, бо гэта - наступная прыступка ў прафесіі опернага спевака. Не сумняваемся, што знакавай для Аляксея стане і гэтая роля далёка не станоўчага персанажа - бесталковага і легкадумнага Герцага Мантуанскага. Але, як і належыць нягодніку, неверагодна абаяльнага. Не дзіўна, што 168 гадоў таму гледачы разыходзіліся пасля прэм'еры «Рыгалета», напяваючы зараз ужо сусветна вядомую песеньку Герцага La donna è mobile («Сэрца прыгажуні схільна да здрады...»).

 

***
Сапрана Вялікага тэатра Беларусі Маргарыта Ляўчук неаднаразова станавілася ўладальніцай Прыза глядацкіх сімпатый і ў нас, у Мінску, на Калядным конкурсе вакалістаў, і ў Пярну, на Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў Klaudia Taev ў Эстоніі. Высокае журы таксама адзначае несумненны талент беларускай артысткі: яна падымалася на «п'едэсталы» шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў - у Італіі, ЗША, Германіі. Прыхільнікі тэлевізійнага праекта тэлеканала «Расія Культура» «Вялікая опера» напэўна памятаюць, як чароўная Маргарыта выконвала арыю Джыльды ў адным з выпускаў праграмы. А 2 чэрвеня спявачка ўпершыню выйдзе ў гэтым вобразе ва ўжо ў паўнавартасным спектаклі.


- Джыльду мне заўсёды вельмі шкада, - кажа лаўрэат міжнародных конкурсаў Маргарыта Ляўчук. - Увесь час хочацца яе зберагчы ад фатальнага кроку, сказаць: стой, не ідзі, не адкрывай дзверы, ты загінеш!.. Але - на жаль! - адбудзецца тое, што адбудзецца. Пакуль працягваю працаваць над вобразам юнай дзяўчыны, слепа закаханай ў Герцага. Трэба сказаць, што гэтая партыя не самая лёгкая. У Італіі я займалася з коучам, які казаў пра тое, што ў гэтай ролі ў голасе Джыльды павінны чытацца лёгкасць, святло, прыгажосць, свабода і вытанчанасць. Стараюсь...

 

***
Рыгалета, прыдворны блазан Герцага Мантуанскага, - адзін з самых яркіх герояў, якія толькі былі створаны геніем Вердзі. Чалавек незвычайнага розуму і высокага інтэлекту вымушаны гуляць даволі нікчэмную і прыніжальную ролю. Адзіная істота, перад якой ён здымае ўсе маскі, - яго любімая дачка Джыльда. 2 чэрвеня на беларускай сцэне штукарскі каўпак прымерыць расійскі барытон Сяргей Маскалькоў.


«Прыгожы хупавы гук голасу Маскалькова зачароўвае. Але больш ўражвае яго акцёрская гульня» - так пішуць пра мастацкага дырэктара і саліста маскоўскага тэатра «Руская опера». Сяргей Маскалькоў даўно вядомы беларускай публіцы: у нашым тэатры ў 2014 годзе ён выканаў партыю Тоніа ў прэм'ерным паказе оперы «Паяцы» Р. Леанкавала, у 2016-м зноў жа ў прэм'ернай пастаноўцы оперы В. А. Моцарта «Вяселле Фігаро» ён апрануў на сябе вобраз графа Альмавіва, а ў 2017-м ужо замахнуўся на цара - хай і паланёнага, але незламанага Аманасра ў эпахальным палатне Дж. Вердзі «Аіда».


Оперным меламанам Маскалькоў знакомы па работах у маскоўскім музычным тэатры «Гелікон-опера», у якім ён праслужыў да 2001 года. А ў 2003-м загаварылі аб расійскім барытоне пасля яго дэбюту ў партыі Ніка Шэдау ў прэм'еры першай пастаноўкі ў Вялікім тэатры Расіі І. Стравінскага «Прыгоды валацугі». У яго рэпертуары - партыі Томскага і Елецкага ў «Пікавай даме», Яўгена Анегіна і Мазепы ў аднайменных операх П. Чайкоўскага; Рыгора Бруднага ў «Царскай нявесце», Цара Дадона ў «Залатым пеўнічке» М. Рымскага-Корсакава; Эскамільё ў «Кармэн» Ж. Бізэ, Аманасра ў «Аідзе», Форда ў «Фальстафе» і Макбета ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі, Фігаро ў «Севільскім цырульніку» Дж. Расіні, Ліндорфа, Капеліуса, Дапертута, Міракл ў «Казках Гофмана» Ж. Афенбаха і інш.


У гастрольнай скарбонцы расійскага барытона - Францыя, Іспанія, Аўстрыя, Ліван, Нідэрланды, Бельгія, Данія, Вялікабрытанія, ЗША, Фінляндыя, Ізраіль і іншыя краіны. Спявак актыўна супрацоўнічае з Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлай Расіі пад кіраўніцтвам Валерыя Палянскага, а таксама - з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам "Новая Расія" пад кіраваннем Юрыя Башмета.

 

Застаецца дадаць, што ў спектаклі «Рыгалета» 2 чэрвеня таксама прымуць удзел: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў (Спарафучыле) і Аксана Якушэвіч (Маддалена), народны артыст Беларусі Васіль Кавальчук (Мантэронэ), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксандр Краснадубскі (Марула), Юрый Балацько (Борса), Марына Аксёнцова (Джаванна). За дырыжорскім пультам - маэстра Алег Лясун.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры