Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Правілы наведвання нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

  1.  Падчас наведвання тэатра гледачы павінны беражліва адносіцца да маёмасці тэатра, прытрымлівацца грамадскага парадку і правілаў проціпажарнай бяспекі.
  2.  Забараняецца:
    уваходзіць у залу для гледачоў пасля 3-га званка;
  3. уваходзіць у залу для гледачоў з кветкамі, вялікімі сумкамі, фотаапаратамі і відэакамерамі;
  4. праводзіць фота- і відэаздымкі спектакляў (канцэртаў);
    выкарыстоўваць мабільную сувязь падчас спетакля (канцэрта);
    уваходзіць у залу для гледачоў у верхняй і спартыўнай вопратцы;
    наведваць спектаклі (канцэрты) у нецвярозым стане;
    праносіць у залу для гледачоў напіткі і ежу;
    курыць у памяшканні тэатра.
    3.    Забараняецца ўваход у тэатр:
    -    са зброяй (агнястрэльнай, халоднай, газавай);
    -    з боепрыпасамі;
    -    спецыяльнымі сродкамі (газавымі балончыкамі, электрашокавымі прыладамі, іскравымі разраднікамі і т.п.);
    -    лёгкімі на загаранне рэчывамі.
    3.1. У выпадку наяўнасці дазволу на трыманне і нашэнне вызначанага тыпу зброі, гэта зброя прад’яўляецца супрацоўнікам службы аховы тэатра для яе ўліку.
    4. У выпадку знаходжання ў памяшканнях тэатра пакінутых рэчаў, аб знаходцы неабходна неадкладна паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі альбо аховы тэатра. Браць у рукі, разгортваць, ссоўваць з месца знойдзеныя рэчы ЗАБАРАНЯЕЦЦА!
    5. Дзеці да 3-х гадоў на спектаклі (канцэрты) не дапускаюцца.
    6. Дзеці старэйшыя за 3 гады дапускаюцца на дзённыя і вячэрнія спектаклі (канцэрты) у суправаджэнні дарослых і пры наяўнасці асобнага білета.
    7. Білеты сапраўдныя адпаведна вызначанай у іх даце і часу.
    8. Набытыя білеты звароту і абмену не падлягаюць.
    9. Білет з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.
    10. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць білетаў, набытых з рук
    11. Пры пакупцы  білета для інвалідаў-калясачнікаў неабходна інфармаваць аб  гэтым касіраў альбо адміністратараў тэатра.
    12.Ветэраны і інваліды ўсіх катэгорый маюць права загадзя заказваць білеты на спектаклі (канцэрты) у касе тэатра па тэлефоне, з далейшым набыццём на працягу тыдня без чаргі.
    13. У адпаведнасці з пунктам 2.1. гледачы, якія спазніліся да першага антракту павінны займаць свабодныя месцы толькі на бельэтажы і балконе незалежна ад месцаў, якія вызначаны ў білетах.
    14. Кветкі і падарункі пакідаюць у старшага адміністратара. Уручэнне іх на сцэне ажыццяўляецца толькі работнікамі тэатра.
    15. Тэатральныя буфеты адчыняюцца за час да пачатку спектакля і працуюць у антракце да 3-га званка.
    16. Для зручнасці гледачоў у гардэроб тэатра прымаюцца парасоны (якія маюць спецыяльную пятлю), поліэтыленавыя пакеты. Абутак у пакетах, дарожныя сумкі і дыпламаты (пры прад’яўленні змесціва).
    17. Ручная паклажа, за выключэннем мелкіх асабістых рэчаў (жаночых сумачак), сдаецца ў камеры хранення гардэроба тэатра. Жаночыя сумачкі, партфелі і іншыя асабістыя рэчы, якія дазволена ўносіць у тэатр, па патрабаванню супрацоўнікаў аховы неабходна прад’явіць у разгорнутым выглядзе.
    18. За згублены нумарок на атрыманне пакінутай у гардэробе вопраткі, а таксама за нанесены маёмасці тэатра ўрон, глядач нясе грамадска-прававую адказнасць.
    19. Рэчы, забытыя ў камеры захоўвання гардэроба і не запатрабаваныя гледачом пасля заканчэння спектакля (канцэрта), належаць дагляду службы аховы тэатра з прыцягненнем па меры неабходнасці спецыялістаў МУС і МНС.
    20. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену аднаго спектакля (канцэрта) іншым. У выпадку замены ці адмены мерапрыемства білеты могуць быць звернуты ў касы тэатра да пачатку спектакля (канцэрта).

Партнёры