Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

"Бог, які валодае запалам"

 

Кампазітар, якога называлі "каралём вальсаў", музыкант, які здолеў, як ніхто іншы, перадаць у сваёй творчасці бурлівую радасць жыцця, – усё гэта Іаган Штраўс-сын. Папулярнасць яго мелодый з лёгкасцю пераадольвае межы розных эпох і стыляў, захоўваючы вечную маладосць і прыгажосць. Богам, якія валодае запалам, назваў Іагана Штраўса знакаміты французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма.

 

Стваральнікі канцэртнай праграмы «Штраўс запрашае» сабралі ў ёй самыя яркія музычныя нумары з вялізнай і сапраўды невычэрпнай спадчыны кампазітара. Гэта і шырока вядомая уверцюра да аперэты «Лятучая мыш», і знакамітыя вальсы «Казкі венскага лесу», «На выдатным блакітным Дунаі», і выдатныя полькі...

 

Зрэшты, хараство гэтай праграмы не толькі ў музыцы Штраўса, лічыць дырыжор Мікалай Калядка: «Мы намагаемся зрабіць з кожнага, нават самага непрацяглага музычнага нумара, невялікае тэатральнае прадстаўленне са сваёй драматургіяй. Гэта ўносіць своеасаблівы элемент гульні ва ўзаемаадносіны аркестра і глядзельнай залы. Дзякуючы такіх зносінаў атмасфера канцэрту становіцца больш інтымнай і цёплай, з'яўляецца тонкая эмацыйная сувязь паміж слухачамі і артыстамі».

 

Жамчужыны штраусаўскага рэпертуару, а таксама мелодыі Ф.Легара і І.Кальмана прагучаць у выкананні вядучых салістаў оперы і сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Сярод удзельнікаў канцэрту – народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Шведава, уладальнік медаля Францыска Скарыны Таццяна Траццяк, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Клаўдзія Пацёмкіна, Марына Ліхошэрст, Марыя Галкіна, Аляксандр Міхнюк, Дыяна Трыфанава.

 

Дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка. Рэжысёр канцэрта – Наталля Кузьмянкова.


 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры