Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

"Лебядзінае возера". Прэм'ера ў Вялікім

 

 

Роўна пяць месяцаў на беларускай сцэне не гучала чароўная музыка Чайкоўскага. Менавіта столькі не было ў афішы тэатра гэтага балета. 15 мая ў рэпертуар Вялікага вяртаецца "Лебядзінае возера". У пастаноўцы Валянціна Елізар'ева. 

 

Гэта будзе 7-я пастаноўка балета "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага ў Вялікім. Першая была ажыццёўлена дырыжорам Н. Грубіным і балетмайстрам К. Мулерам ў 1938-м, затым у 1948-м Мулер разам дырыжорам А. Жоленцам прадставіў другую прэм'еру балета. У гэтых спектаклях бліскалі Аляксандра Мікалаева, Ніна Младзінская, Бася Карпілава, Сямён Дрэчын, Валерый Міронаў. У 1967-м і 1978 м над спектаклямі працавалі дырыжор Т. Каламійцава і балетмайстар А. Месэрэр. У тыя гады выканаўцамі галоўных партый сталі: Ніна Давыдзенка, Ірына Савельева, Людміла Бржазоўская, Інэса Душкевіч, Таццяна Яршова, Леанід Чэхаўскі, Аляксандр Мартынаў, Юрый Траян, Уладзімір Іваноў, Віктар Саркісьян. У 1986 годзе музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык Г. Праватораў, балетмайстар А. Месэрэр, мастак Э. Гейдэбрэхт і мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар'еў зноў вярнуліся да гэтага балету Чайкоўскага. Новая рэдакцыя гэтага спектакля была здзейснена ў 2012-м. І вось 15 мая 2021 года казка зноў ажыве на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

 

У маляўнічым цэху працуюць над дэкарацыямі, у пашывачным – шыюць адзенні для артыстаў (рыхтуецца больш за 240 касцюмаў!), у рэпетыцыйных залах педагогі і артысты варожаць над тонкай матэрыяй, акуратна пераплятаючы паміж сабой нітачкі харэаграфіі Льва Іванова, Марыуса Петыпа, Аляксандра Горскага, Асафа Месэрэр і Валянціна Елізар'ева. Дырыжор Уладзімір Авадок разам з музыкамі аркестра спрабуе па-новаму прачытаць музыку генія Чайкоўскага. Мастаком-пастаноўшчыкам прэм'ернага балета выступіў даўні сябар беларускага Вялікага – Вячаслаў Окунеў, народны мастак Расіі.

 

Валянцін Елізар'еў ставіў "Лебядзінае возера" толькі ў Токіо, а ў 1986-м выступіў мастацкім кіраўніком беларускай пастаноўкі. Такім чынам, ён упершыню бярэцца за ўвасабленне гэтага палатна на сцэне роднага тэатра.

 

Цікава, што ў беларускім Вялікім пастаноўшчыкі імкнуліся менавіта да шчаслівага фіналу спектакля. Што нас чакае ў прэм'ерным балеце? Ўбачым 15 мая.

 

«Я даўно рыхтаваўся да гэтай працы, вывучыў шмат гістарычных матэрыялаў, ўздымаў архівы, – кажа мастацкі кіраўнік тэатра народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў. – Я не толькі рэстаўрую харэаграфічны тэкст, але і вяртаю ў спектакль нумары, якія з цягам часу былі страчаныя: рускі танец, танец шутоў, асобныя мізансцэны і вялікія сцэны, удакладняю і вяртаю да арыгіналу другі і чацвёрты акты. Маецца быць вялікая праца – сабраць разам усе кампаненты спектакля, зрабіць лагічнай драматургію і вярнуць на сцэну гэты спектакль у абсалютна новым мастацкім рашэнні. Працую з вялікім піетэтам, перш за ўсё да музыкі Чайкоўскага, да сваіх калегаў-пастаноўшчыкаў, любімых артыстаў... Мне самому вельмі цікава датыкацца да спадчыны вялікіх майстроў мінулага...»



Галоўныя партыі ў балеце традыцыйна рыхтуюць некалькі складаў артыстаў. Вобраз Адэты-Адыліі прымяраюць Ірына Яромкіна, Людміла Уланцава, Людміла Хітрова; Зігфрыда – Алег Яромкін, Ігар Аношка, Арцём Банькоўскі, Эвен Капітэн; Ротбард – Юрый Кавалёў, Антон Краўчанка, Ягор Азаркевіч; Шут – Такатошы Мачыяма, Тара Курачы, Канстанцін Геронік. Але хто будзе танчыць у прэм'ерным спектаклі, пакуль не скажа нават сам пастаноўшчык Елізар'еў.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры