Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Віншуем з прэм'ерай!

 

Роўна пяць месяцаў на беларускай сцэне не гучала чароўная музыка Чайкоўскага. Менавіта столькі не было ў афішы тэатра гэтага балета. У рэпертуар Вялікага вярнулася "Лебядзінае возера". У пастаноўцы Валянціна Елізар'ева.


Гэта 7-я пастаноўка балета "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага ў Вялікім. Першая была ажыццёўлена дырыжорам Н. Грубіным і балетмайстрам К. Мулерам ў 1938-м, затым у 1948-м Мулерам разам дырыжорам А. Жоленцам прадставіў другую прэм'еру балета. У гэтых спектаклях бліскалі Аляксандра Мікалаева, Ніна Млодзінская, Бася Карпілава, Сямён Дрэчын, Валерый Міронаў. У 1967-м і 1978 м над спектаклямі працавалі дырыжор Т. Каламійцава і балетмайстар А. Мессэрэр. У тыя гады выканаўцамі галоўных партый сталі: Ніна Давыдзенка, Ірына Савельева, Людміла Бржазоўская, Інэса Душкевіч, Таццяна Яршова, Леанід Чэхаўскі, Аляксандр Мартынаў, Юрый Траян, Уладзімір Іваноў, Віктар Саркісьян. У 1986 году музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык Г. Праватораў, балетмайстар А. Мессэрэр, мастак Э. Гейдэбрэхт і мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар'еў зноў вярнуліся да гэтага балету Чайкоўскага. Новая рэдакцыя гэтага спектакля была здзейснена ў 2012-м Ю. Траянам і А. Ціхаміравай.


І вось 15 мая 2021 года казка зноў ажыла на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. У балеце пераплецена харэаграфія Льва Іванова, Марыуса Петыпа, Аляксандра Горскага, Асафа Месэрэра і Валянціна Елізар'ева. Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступіў Уладзімір Авадок. Мастаком-пастаноўшчыкам - даўні сябар беларускага Вялікага Вячаслаў Окунеў, народны мастак Расіі.


Валянцін Елізар'еў ставіў "Лебядзінае возера" толькі ў Токіо, а ў 1986-м выступіў мастацкім кіраўніком беларускай пастаноўкі. Так што, ён упершыню ўзяўся за ўвасабленне гэтага палатна на сцэне роднага тэатра.


Цікава, што ў беларускім Вялікім пастаноўшчыкі заўсёды імкнуліся менавіта да шчаслівага фіналу спектакля. Валенцін Елізар'еў не адышоў ад гэтай традыцыі: "Па-першае, трагічнае завяршэнне гэтай гісторыі адразу не прыняла публіка, з прэм'еры спектакля. А па-другое, у балеце павінна жыць надзея. Калі няма надзеі - чалавек пазбаўляецца за ўсё...».


«Я даўно рыхтаваўся да гэтай працы, - працягвае мастацкі кіраўнік тэатра народны артыст СССР і Беларусі, - вывучыў шмат гістарычных матэрыялаў, ўздымаў архівы. Я не толькі рэстаўрую харэаграфічны тэкст, але і вяртаю ў спектакль нумары, якія з цягам часу былі страчаны: рускі танец, танец блазнаў, асобныя мізансцэны і вялікія сцэны, удакладняю і вяртаю да арыгіналу другі і чацвёрты акты. Гэта вялікая праца - сабраць разам усе кампаненты спектакля, зрабіць лагічнай драматургію і вярнуць на сцэну гэты спектакль у абсалютна новым мастацкім рашэнні. Працую з вялікім піетэтам, перш за ўсё да музыкі Чайкоўскага, да сваіх калегаў-пастаноўшчыкаў, любімым артыстам... Мне самому вельмі цікава датыкацца да спадчыны вялікіх майстроў мінулага...»


У прэм'еры 15 мая галоўныя партыі выканалі Ірына Яромкіна (Адэта-Адылія), Алег Яромкін (Зігфрыд), Юрый Кавалёў (Ротбарт), Такатошы Мачыяма (Шут). У другім паказе 16 мая на сцэну ў гэтых ролях адпаведна выйшлі: Людміла Хітрова, Ігар Аношка, Юрый Кавалёў, Тара Курачы. За дырыжорскім пультам два вечара быў Уладзімір Авадок.


Віншуем ўсю пастановачную групу і гледачоў з «вяртаннем»! Балет "Лебядзінае возера" заўсёды быў паказчыкам высокага прафесійнага ўзроўню як балетнай трупы, так і самога тэатра ў цэлым. Жадаем гэтай пастаноўцы яшчэ доўга радаваць публіку, ды і саміх артыстаў, якія заўсёды з задавальненнем танчаць гэты няпросты спектакль. З прэм'ерай, сябры!

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры