Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Уладзімір Караткевіч і яго “Паляванне”

 

Гэта не першы сумесны праект Вялікага тэатра Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На гэты раз 11 ліпеня перад прэм’ерай оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” – ў 17:30 – адбудзецца адкрыццё выставы “Уладзімір Караткевіч і яго гісторыя палявання…”.

 

У фае партэра Вольга Гулева, загадчык навукова экспазіцыйнага аддзела музея, цікава распавядзе як пра саму аповесць Караткевіча, так і пра гісторыю друку гэтага твора: ад першага выдання да апошняга, юбілейнага.

 

На выставе можна будзе пабачыць часопіс “Маладосць” за 1964 год, у якім упершыню аматары творчасці Уладзіміра Караткевіча змаглі прачытаць адзін з самых папулярных твораў пісьменніка – яго “Паляванне…”. Будзе прадстаўлена і шыкоўнае выданне аповесці – да 80-годдзя пісьменніка (на чатырох мовах: беларускай, рускай, украінскай і англійскай) з цікавымі ілюстрацыямі Юрыя Якавенкі.

 

Аповесць сапраўды перакладалася на розныя мовы свету. На выставе будуць прадстаўлены яшчэ выданні на нямецкай, чэшскай і літоўскай мовах.
Безумоўна, у экспазіцыі – багатая калекцыя фотаздамкаў Уладзіміра Караткевіча, якія адлюстроўваюць той час, калі пісалася аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” і калі да пісьменніка прыйшла народная слава.

 

А дапоўніць выставу партрэт Уладзіміра Караткевіча, якт быў напісаны Міхасём Будавеем ужо ў 1982 годзе.
Яшчэ раз нагадаем, што адкрыццё выставы адбудзецца 11 ліпеня ў партэры тэатра ў 17:30. Экспазіцыя прадоўжыцца яшчэ і ў дзень другога паказа прэм’еры – 12 ліпеня.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры