Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Ірына Яромкіна. Намінант на прэмію

 

 

Народная артыстка Беларусі вядучая балерына Вялікага тэатра Беларусі Ірына Яромкіна намінаваная на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021/2022 гады. Прыма-балерына вылучана на гэтую ўзнагароду за галоўныя партыі ў спектаклях «Анастасія» Вячаслава Кузняцова ў пастаноўцы Юрыя Траяна, «Ганна Карэніна» на музыку Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы Вольгі Касцель і «Стварэнне свету» (партыя Евы) Андрэя Пятрова ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева.

 

«Я магу бясконца гаварыць пра маю прафесію - балет і пра маіх дзецяй, таму што менавіта гэта і ёсць маё жыццё», - кажа Ірына Яромкіна. Пачынаючы з 1997 года, яна прайшла няпросты творчы шлях - ад артысткі кардэбалета да салісткі і вядучага майстра сцэны, - і цяпер у творчай скарбонцы народнай артысткі каля 40 самых розных балетных партый: Адэта-Адылія, Ізольда, Сільфіда, Кармэн, Фрыгія, Маша, Рагнеда, Папялушка, Анюта, Ева, Анастасія, Джульета і многія іншыя.

 

Ірына - лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2018 года - за партыю Байджан ў балеце «Каханне і смерць» на музыку Палада Бюльбюль аглы ў пастаноўцы Вольгі Касцель. Таксама ў 2019-м балерына перамагла ў конкурсе «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва».

 

Але Ірына ніколі не спыняецца на дасягнутым: кожны вечар яна працягвае радаваць гледачоў сваім талентам на роднай сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

 

***

Таксама на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва ад Беларусі ў гэтым годзе намінаваны калектыў аўтараў канцэртных праграм у рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» за 2020 год (Леанід Багарад, Аляксандр Вавілаў, Ірына Каўлена, Глеб Лапіцкі, Сяргей Пятроў, Марына Раманоўская). На суісканне прэміі ад Расіі дапушчаныя: праект «Гістарычная памяць Саюзнай дзяржавы», прысвечаны 75-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне (калектыў аўтараў Іван Антановіч, Сяргей Кандыбовіч, Пётр Клімук, Аляксандра Козапалянская, Аксана Солапава, Кацярына Роева-Мкртчан, Мікалай Чахлоў), а таксама аўтары Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату (скульптар Андрэй Корабцаў і архітэктар Канстанцін Фамін).

 

Прэміі прысуджаюцца адзін раз у два гады за творы мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. Грашовы памер узнагароды складае 5 млн расійскіх рублёў. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Сярод яе лаўрэатаў - харэограф Валянцін Елізар'еў, акцёры Уладзімір Зельдзін, Аляксей Пятрэнка, Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі, Валерый Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, драматург Аляксей Дудараў, пісьменнік Іван Шамякін, мастакі Міхаіл Савіцкі, Іван Міско, Георгій Паплаўскі.

 

Для адбору намінантаў ствараецца экспертная рада, у якую ўваходзяць 17 чалавек. Пасля грамадскага абмеркавання і слухання экспертных заключэнняў праводзіцца тайнае галасаванне, якое і вызначыць пераможцу.

 

Да ўвагі

З інфармацыяй аб творах і іх аўтараў можна азнаёміцца ў раздзелах аб прэміі Саюзнай дзяржавы на інтэрнэт рэсурсах Саюзнай дзяржавы (www.postkomsg.com и www.soyuz.by) і на сайце РУП «Дом прэсы» (www.dompressy.by).

Водгукі і рэцэнзіі на творы, адабраныя для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама меркаванні і прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па адрасах:

у Расійскай Федэрацыі - 119034 г. Масква, Еропкінскі зав., д. 5, буд. 1, Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы;

у Рэспубліцы Беларусь - 220004 г. Мінск, праспект Пераможцаў, д. 7, Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры