Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Мілонга з "Серэнадай"

 

 

30 сакавіка заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк і струнны квінтэт “Серэнада” зноў запрашаюць гледачоў у Камерную залу тэатра. У гэты вечар знойдзецца месца і інструментальнай музыцы, і вакалу, і танцам…

 

- Само па сабе слова "мілонга" мае некалькі значэнняў, - кажа заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк. - Гэта і паўднёваамерыканскі танец, а таксама танцавальны вечар, дзе гучыць танга. Вось мне б і хацелася стварыць у малой зале такую ​​незвычайную атмасферу, дзе б знайшлося месца і інструментальнай музыцы, і вакальным творам, і вядома, танцу. Безумоўна, на канцэрце будуць гучаць танга – аргентынскае, уругвайскае і… рускае (што, магчыма, і незвычайна для мілонгі, але самой канцэпцыі вечара не супярэчыць ні ў якай меры.) Гледачы пачуюць і мілонгу, якая, уласна, і дала назву вечару. Дадасць асобную фарбу ў гэты вечар цудоўная музыка сучасных вальсаў. Але не буду раскрываць усіх сакрэтаў. Дадам толькі, што без сюрпрызаў дакладна не абыдзецца. Гэта будзе не проста канцэрт, да якіх прызвычаіліся гледачы Камернай залы. Мне вельмі хацелася стварыць нейкую незвычайную праграму, нешта такое, чаго яшчэ не чулі нашыя прыхільнікі.

 

Застаецца дадаць, што 30 сакавіка гледачы таксама пачуюць голас заслужанай артысткі нашай рэспублікі Алены Сало. Ну і ўвесь вечар на сцэне – струнны квінтэт “Серанада”: Генрых Мацкевіч (скрыпка), Алена Макуца (скрыпка), Сяргей Траццяк (альт), Дзяніс Макарэвіч (віяланчэль), Павел Прыемка (кантрабас).

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры