Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

5 мая 11:00

Радзівон Шчадрын

КАНЁК-ГАРБУНОК

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 мая 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 мая 18:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Любімаму тэатру – 90

 

ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЕР ПРОЕКТА

 

ПАРТНЕР ПРОЕКТА

 

 

 

Дарагія сябры! Любімыя гледачы! Дзякуй кожнаму з вас - за вашыя цёплыя - сур'ёзныя і не вельмі, але галоўнае - шчырыя! - словы!

Нагадаем, што на працягу некалькіх месяцаў вы пакідалі вашыя віншаванні тэатру - пісалі лісты. Мы абяцалі, што аўтар самага арыгінальнага, цікавага, кранальнага віншавання атрымае падарунак – запрашальны білет на дзве асобы – на наш дзень нараджэння 25 траўня. У гэты вечар на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - опера Ж.Бізэ "Кармэн", опера, з якой пачалася гісторыя тэатра. У галоўных партыях - заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна. За дырыжорскім пультам - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.

«Дарагі, каханы тэатр! Ты маё жыццё! У пяць гадоў я ўбачыла балет "Лебядзінае возера" - і вырашыла стаць балярынай. Але не здарылася… Цяпер, калі я гляджу на «ляцячых балерын» – лебедзяў, я – з імі, я – на сцэне, я лётаю!.. Мары спраўджваюцца. Гэта так цудоўна! Гэта дае надзею, веру ў будучыню, веру ў прыгажосць, якая абавязкова выратуе свет. Росквіту і кахання!..»
Таццяна Агафонава

«Чароўны, казачны, зачаравальны, кранальны, маляўнічы Вялікі! Ты мой! Мы так зрасліся з табой за тры дзясяткі з лішнім гадоў! Самыя радасныя моманты, самыя патайныя перажыванні я ішла падзяляць з табой… Я шукала натхнення, суцяшэння, адказы на вечныя пытанні. І я іх заўсёды знаходзіла! Больш за тое - я выносіла з сабой новыя пытанні, якія нараджаліся, пакуль я была з табой… Разам з табой раслі мае дзеці, а ў цябе нараджаліся новыя спектаклі. І гэта было не менш хвалююча, чым нараджэнне дзяцей… (…) Вы, любімыя артысты, музыканты, дэкаратары, швачкі, бутафоры, механікі сцэны – усе вы стварылі гэты новы свет. Кожны дзень... Год за годам... Таму "Стварэнне свету" В.Елізар'ева - гэта і стварэнне нашага, патаемнага свету гледача, слухача, удзельніка гэтага містычнага дзеяння..."
Вольга

Сябры, дарагія пераможцы, вам будуць дасланыя лісты на электронныя адрасы, якія вы пакінулі ў вашых віншаваннях, з указаннем таго, як можна будзе забраць квіткі на оперу «Кармэн» 25 траўня. Да сустрэчы!

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры