Уладзімір Авадок

Дырыжор

 


Біяграфія

Уладзімір Авадок скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі як піяніст (у класе прафесара Л.С. Шэламенцавай) і оперна-сімфанічны дырыжор (у класах прафесара Г.П. Праваторава і В.І. Воліча), навучаўся ў аспірантуры акадэміі. Удзельнічаў у міжнародных майстар-класах прафесараў Золтана Пяшко, Коліна Мэтэрса, Юрыя Сіманава, кансультаваўся ў В.С. Сінайскага, стажыраваўся ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.А. Рымскага-Корсакава ў класе прафесара А.В. Аляксеева.

У 2015 годзе Уладзімір Авадок стал студэнтам Італьянскай опернай акадэміі легендарнага дырыжора Рыкарда Муці, у выніку конкурсу ў якой стаў асістэнтам маэстра і прыняў удзел у пастаноўцы оперы «Фальстаф» Дж.Вердзі. У 2017 годзе Уладзімір Авадок запрашаецца дырыжорам пастаноўшчыкам опернай трылогіі Равенна-фестывалю - мерапрыемства, у рамках якога ў свой час выступалі такія дырыжоры як Джузэпэ Сінаполі, Вольвганг Саваліш, Сейджы Озава, Кент Нагана, Георг Шолці, Клада Кляйта. У рамках фестывалю ў супрацоўніцтве з рэжысёрам Крысцінай Мадзавілані-Муці ставіць оперы «Тоска» Дж.Пучыні, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Сельскі гонар» П.Масканьі. У 2019 годзе ў рамках гэтага фестывалю стаў дырыжорам-пастаноўшчыкам «Кармэн» Ж.Бізэ.

З 2019 года - дырыжор Вялікага тэатра Беларусі.
У Вялікім тэатры Беларусі выступіў у якасці дырыжора-пастаноўшчыка опер: "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні (2023), "Пінокіа" Г.Бруні (2020), балетаў "Лебядзінае возера" (2021) і "Спячая прыгажуня" П.Чайкоўскага (2022).


 

 

 

 

 

Партнёры