Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Навiны

Віншуем з перамогай!

Гэтая прэмія ўпершыню была заснавана ў 2015-м годзе. З тых часоў мы не змянялі традыцыі: ўзнагарода ад Закрытага акцыянернага таварыства «Беларуска-Швейцарскі Банк «БСБ Банк» уручаецца на канцэрце-сюрпрызе ў рамках Вялікага балю ў Вялікім у ноч з 13 на 14 студзеня. Цырымонія пройдзе і ў гэтым годзе!

Асаблівае значэнне і каштоўнасць прэміі ў тым, што лепшых выбіраюць самі артысты. Па выніках тайнага галасавання калектываў оперы, балета, аркестра, хору ў конкурсе на атрыманне Навагодняй тэатральнай прэміі, заснаванай ЗАТ «БСБ Банк», па выніках 2018 года пераможцамі сталі:

салістка оперы Таццяна ГАЎРЫЛАВА, лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны;
вядучы майстар сцэны балета Вікторыя ТРЭНКІНА;
артыстка балета Дыяна ЛЫСЕНКА;
артыст хору Андрэй СІДЗЬКО;
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Рэгіна САРКІСАВА, канцэртмайстар аркестра.

Мы ад усёй душы віншуем пераможцаў! Няхай гэта ўзнагарода стане яшчэ адным стымулам і вядома, натхненнем для далейшай творчасці, якая прыносіць усім радасць!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры