Архив новостей

Біблія для народа

 

 

 

30 сакавіка ў 18.30 у фае тэатра адбудзецца адкрыццё выставы “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня”, якую тэатр ладзіць сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

 

Унікальная экспазіцыя прадставіць больш за 30 гравюр Бібліі ў карцінках (кнігі Быццё і Апакаліпсіс) беларускага майстра Васіля Кораня. Беларускае паходжанне Васіля Кораня да нядаўняга часу было невядомае. Але сярод імён выдатных майстроў мастацтва яно займае асаблівае месца. Геніяльнае тварэнне Кораня па праве лічыцца найбольш значным творам народнай гравюры 17-га стагоддзя.

 

Васіль Корань нарадзіўся ў беларускім мястэчку Дуброўна Аршанскага павета ў сярэдзіне 17-га стагоддзя. У маладым узросце ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў быў вывезены ў Расію. У Маскве ён стаў разьбяром-гравёрам.

 

У 1692-1696 гадах Корань надрукаваў Біблію ў карцінках, аналагічную заходнееўрапейскім «Бібліям для бедных». Яна ўключае серыю размаляваных гравюр з подпісамі (кнігі Быццё і Апакаліпсіс). Кніга стала першай з лубачных гісторый пра стварэнне свету, якія набылі папулярнасць у Расіі ў канцы 18-19 стагоддзях.

 

Адзіны ацалелы экзэмпляр кнігі (захаваліся 36 аркушаў, з якіх 20 ілюструюць Быццё, 16 – Апакаліпсіс) зберагаецца зараз у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Пецярбургу.

 

Біблія ў малюнках будзе прадстаўлена ў рэканструкцыі сучаснага мастака-графіка Віктара Пензіна.

 

Адкрыццё выставы “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня” – у 18.30 у фае тэатра

 

0
0
0
s2sdefault

ПАРТНЕРЫ